Get Mystery Box with random crypto!

У нас сёння маленькае свята :) Роўна год таму ў гэтым канале з | 🇺🇦 Hrodna 11:27

У нас сёння маленькае свята :) Роўна год таму ў гэтым канале з’явіўся першы пост.

Канцэпцыя за год крыху змянілася: аказалася, што рабіць пасты двойчы ўдзень 365 дзён запар - няпростая справа ;)

Таму зараз у нас звычайна выходзіць шэсць пастоў у тыдзень - з панядзелка па суботу.

За гэты год канал значна вырас, у нас пачало з'яўляцца больш уласных матэрыялаў, на нас спасылаюцца іншыя мясцовыя і тэматычныя каналы.

І агульная веда па гісторыі Гродна за гэты год таксама пашырылася. Нашыя сябры, гісторыкі і краязнаўцы, вызначылі новыя факты, удакладнілі даты, абверглі старыя памылкі.

Вось другі пост у канале - пра самае старое фота Гродна. Летась пост яшчэ адпавядаў стану ведаў, а цяпер самае старое фота горада - іншае ;)

Іншы пост - пра старое чыгуначнае дэпо - сёння можна было б абнавіць новымі фота, бо страшненькі бізнес-цэнтр, у які яго перабудавалі, ужо завершаны і шукае арандатараў.

На некаторыя пытанні мы так і не знайшлі адказу. Дагэтуль не ведаем, што сёння размяшчаецца ў адметных высокіх памяшканнях пад дахам дома на вуліцы Міра ;)

Некаторыя тэмы мы развівалі: напрыклад, спачатку былі кароткія пасты пра асобныя манаскія ордэны, а потым і час вялікага артыкулу надыйшоў.

А яшчэ час ад часу раілі, што пачытаць пра гісторыю Гродна.

Калі вам падабаецца наш канал і вы хацелі б неяк павіншаваць нас з першым годам працы, то найлепшым падарункам для нас будуць новыя падпісчыкі ;) Калі ласка, парэкамендуйце Hrodna 11:27 вашым сябрам, якім цікавая тэма гісторыі. Будзем удзячныя, калі ў каментарыях вы напішаце, пра што нам варта ў будучыні больш пісаць. А таксама нам будзе прыемна, калі вы набудзеце нам кубачак кавы ;) Усім тым, хто ўжо падтрымаў нас - Яўген, Цімафей і Someone - аграменны дзякуй!