Get Mystery Box with random crypto!

17 студзеня 1732 года нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай | Haroshak.by

17 студзеня 1732 года нарадзіўся апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

Ён прыйшоў да ўлады з дапамогай Кацярыны ІІ, але яго нельга назваць толькі бязвольнай марыянеткай Расіі.
Напачатку Станіслаў Аўгуст Панятоўскі спрабаваў вызваліцца ад поўнай залежнасці ад Расіі, шукаў шляхі да саюзу з Аўстрыяй і Францыяй.
Ва ўмовах палітычнага хаосу ён спрабаваў праводзіць эканамічныя і палітычныя рэформы.
Пры ім была створана Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (варта адзначыць, што праект яе быў неадназначны для гісторыі Беларусі, бо ВКЛ у дакуменце не згадвалася).
На жаль, усе захады па змене сітуацыі былі прыняты запозна. Дзяржава была падзелена, яе часткі анексаваны, а кароль стаў нявольнікам ва ўласным палацы.