Get Mystery Box with random crypto!

Прысвяткі. Раство. Чакаем Бога. Елкі пах і цеплыня ў душы. Зор | Haroshak.by

Прысвяткі. Раство. Чакаем Бога.
Елкі пах і цеплыня ў душы.
Зорка ў небе першая дрыжыць.
Косы распускае з асцярогай.
Тонкім пальчыкам анёл-дзіця
Ўсё малюе маразы па шыбах
Печаныя яблыкі і рыба,
На стале гарачая куцця...
Пухкі сьнег, святая завіруха,
Неба усчыняе небатрус:
Зноў па-беларуску нейкі блюз
Котка напяваць пачне ля вуха...
Разам родным верыцца ў цуды.
Сябра зноў змагаецца са сном,
Каб такі заўважыць: за акном
Па сумётах Бог ідзе разуты.

Кася Іофе

Віншуем з Калядамі! Хай вашыя сем'і атуліць спакой.