Get Mystery Box with random crypto!

621 год Віленска-радамскай уніі! Віленска-радамская унія — | Haroshak.by

621 год Віленска-радамскай уніі!

Віленска-радамская унія — дзяржаўная і палітычная дамова ВКЛ і Польскага каралеўства, заключаная ў Вільні 18 студзеня і ратыфікаваная Кароннай Радай у Радаме 11 сакавіка 1401 года.
Па ўмовах уніі ВКЛ заставалася самастойнай дзяржавай у саюзе з Польшчай.

Ягайла захаваў тытул вярхоўнага князя літоўскага, а Вітаўт афіцыйна набыў тытул вялікага князя літоўскага (фактычна ён ім быў паводле ўмоў Востраўскага пагаднення 1392 г.).
Вітаўт стаў пажыццёвым гаспадаром ВКЛ і атрымаў поўную свабоду ў вырашэнні ўнутраных спраў. Пасля яго смерці ВКЛ павінна было перайсці да Ягайлы і яго нашчадкаў.
Польскі бок абяцаў, што ў выпадку смерці Ягайлы і згасання яго дынастыі баяры ВКЛ будуць удзельнічаць у выбарах новага агульнага манарха.