Get Mystery Box with random crypto!

Дарэчы:) Антон Францішак Брыль не толькі Вераніцыным займаецца | Страшная добрая казка

Дарэчы:) Антон Францішак Брыль не толькі Вераніцыным займаецца. У кнігарнях можна набыць шыкоўныя выданні, сабраныя і падрыхтаваныя ім: збор народных казак "Вядзмар, які рабіўся ваўком" з малюнкамі Валера Славука і кніжачка казак Рузаліі Асьмак. А хто такая Рузалія Асьмак? Гэта - бабуля Максіма Багдановіча:) Знайсці яе казкі, запісаныя этнографамі і бацькам Максіма, аднавіць стылістыку, выбраць манеру рэдагавання і публікацыі - гэта сур'ёзная даследчыцкая праца. Кніжка прадаецца ў любой кнігарні:)