Get Mystery Box with random crypto!

Пэцёфі Шандар На смерць хлапчука Kisfiú halálára пераклад з | Галасы з-за вярбы

Пэцёфі Шандар

На смерць хлапчука

Kisfiú halálára

пераклад з венгерскай


Вось толькі выйшаў із калыскі,
Хлопча, цябе паклалі ў труну.
Ці варта было у свет прыходзіць?
Ці крануў душы ты чыйсьці струну?

Забудзь пытанне! Ты досыць жыў,
Не важна, па якім шляху ішоў;
Колькі не бачылі таго, што бачыў ты?
Ды ўсе гады нагадваюць адно.

Як у жыцці кароткім шанс займеў
Пабачыць паўстанне мадзярскага народа,
Пачуў сакральны гук і нават
Пракрычаў: Няхай жыве свабода!