Get Mystery Box with random crypto!

Уладзімір Сасюра Так ніхто не кахаў Так ніхто не кохав перак | Галасы з-за вярбы

Уладзімір Сасюра

Так ніхто не кахаў

Так ніхто не кохав

пераклад з украінскай


Так ніхто не кахаў. Толькі раз у жыцці
прыходзіць такое каханне.
У дзень такі расквітае вясна на зямлі
І зямля апранаецца зрання...

Дыхае ціха і лёгка ў блакіты яна,
працягне да зор свае рукі...
У дзень такі на зямлі расквітае вясна
і трымціць ад салодкае мукі...

Вяне сэрца маё ад шчаслівых вачэй,
што гараць у тумане над мною...
Разліваецца кроў і па жылах цячэ,
нібы пахне яна лебядою...

Гэй, вы, зоры ясныя!.. Ціхі месяцу мой!..
Дзе вы бачылі болей кахання?..
Я для яе сарву Арыён залаты,
я — паэт працоўнае рані...

Так ніхто не кахаў. Толькі раз у жыцці
прыходзіць такое каханне.
У дзень такі расквітае вясна на зямлі
І зямля апранаецца зрання...

Дыхае ціха і лёгка ў блакіты яна,
працягне да зор свае рукі...
У дзень такі на зямлі расквітае вясна
і трымціць ад салодкае мукі...