Get Mystery Box with random crypto!

Галіна Пасьвятоўска у маёй варварскай мове w moim bar­ba­rzyń | Галасы з-за вярбы

Галіна Пасьвятоўска

у маёй варварскай мове

w moim bar­ba­rzyń­skim ję­zy­ku

пераклад з польскай


у маёй варварскай мове
кветкі называюцца кветкамі
а пра паветра кажам паветра
і ступаючы па костках бруку
абцасамі выстукваю
брук брук брук
і кажу камень так мякка
як быццам бы ён быў аксамітам
і прытуляюся тварам да тваёй шыі
як быццам бы там расло цёплае футра ката
і люблю
сваю варварскую мову
і кажу: люблю