Get Mystery Box with random crypto!

Halina Poświatowska нам трэба шмат простых слоў trzeba nam du | Галасы з-за вярбы

Halina Poświatowska

нам трэба шмат простых слоў

trzeba nam dużo prostych słów

пераклад з польскай


нам трэба шмат простых слоў
як
хлеб
каханне
дабрыня
каб сляпыя ў цемры
не згубілі
правільны шлях

нам трэба шмат цішы цішы
і ў паветры і ў думках
каб пачулі голас
ціхі нясмелы голас
галубоў
мурашак
людзей
сэрцаў

і іх балючы крык
сярод крыўд
сярод усяго таго
што не ёсць
ані каханнем
ані адбрынёй
ані хлебам