Get Mystery Box with random crypto!

у маёй душы мінорная танальнасць яна ўтварае гукі самотнасці ш | Галасы з-за вярбы

у маёй душы мінорная танальнасць
яна ўтварае гукі самотнасці
што далікатна ахапляюць
кволае сэрца
то б’ецца павольна
у рытм з журбою
то, быццам падганянае пугаю,
кідаецца ва ўсе бакі,
пакуль музыка
не змоўкне
і сэрца
нарэшце
не самлее