Get Mystery Box with random crypto!

Halina Poświatowska я не трымала сваё каханне... nie chwytała | Галасы з-за вярбы

Halina Poświatowska

я не трымала сваё каханне...

nie chwytałam mojej miłości...

пераклад з польскай


я не трымала сваё каханне
як птушку ў руках
не трапятала голасна
ў маіх пальцах
як абрахманеная каўка
гладзіла па чорных пёрках
нядбала
як абрахманенай каўцы
падсоўвала зернейка пяшчоты
толькі каб ціўкала
каб скакала
толькі б
у радасным імпэце
не паляцела ў сонца