Get Mystery Box with random crypto!

Адзі Эндрэ Мой плач Az én sírásom пераклад з венгерскай Па | Галасы з-за вярбы

Адзі Эндрэ

Мой плач

Az én sírásom

пераклад з венгерскай


Па кім смуткую, хай не плача
А хто хавае, не капай магілу:
Могілкі - то маё панства
І плач мой усёмагутны.

Калі я плачу, само жыццё журбуе,
У страце, заняпадзе, памылцы, уздыху, праклёне.
І лёс грукоча,
Калі крычу ад болю.

Каго кахаю, слёзы,
Ці пазычыць табе болю?
І смерць таго прыгожай будзе,
Па кім смуткую.