Get Mystery Box with random crypto!

Адзі Эндрэ Бо ты мяне пакахала Mert engem szeretsz пераклад | Галасы з-за вярбы

Адзі Эндрэ

Бо ты мяне пакахала

Mert engem szeretsz

пераклад з венгерскай


Твае вочы - люстэркі
благаслаўлёных дзівосаў,
бо мяне бачылі.
Ты - мудрая,
наймілейшая
ў абдымках.
Тысячу разоў благаслаўлёная
твая жаноцкасць.
Бо на мяне глядзела,
мяне заўважыла.
Бо мяне пакахала,
кахаю і я цябе:
За тваю пяшчоту да мяне.
Ты - жанчына.
Найпрыгажэйшая.