Get Mystery Box with random crypto!

Герхард Ляйтгеб Малітва пісьменніка Gebet des Dichters перак | Галасы з-за вярбы

Герхард Ляйтгеб

Малітва пісьменніка

Gebet des Dichters

пераклад з нямецкай


Не дазваляй,
каб слова маё марнела,
вяла і бязгучна гінула ў нічым.

Ты дай мне сіл,
каб захаваць,
каб жыло яно праз часы.

Калі Ты захочаш,
заквітнее і ўздужае тое слова
пад аховай залатых крылаў
майго анёла.