Get Mystery Box with random crypto!

Halina Poświatowska ці памрэ крупінка свету czy świat umrze t | Галасы з-за вярбы

Halina Poświatowska

ці памрэ крупінка свету
czy świat umrze trochę

пераклад з польскай

ці памрэ крупінка свету
калі я памру

гляджу гляджу
апрануты ў лісі каўнер
ідзе свет

ніколі не думала
што я валасінка ў ягонай футры

заўсёды была тут
ён - там

аднак жа
прыемна думаць
што памрэ крупінка свету
калі я памру