Get Mystery Box with random crypto!

Гаварун - мультфільмы па-беларуску

Лагатып тэлеграм-канала gavarunmulty — Гаварун - мультфільмы па-беларуску Г
Лагатып тэлеграм-канала gavarunmulty — Гаварун - мультфільмы па-беларуску
Адрас канала: @gavarunmulty
Катэгорыі: Відэа
мова: беларускі
Падпісчыкі: 348
Апісанне з канала

Ютуб-канал «Гаварун – мультфільмы па-беларуску»!
Беларускамоўны кантэнт для дзяцей: мультфільмы, аўдыякнігі, песні і відэаролікі!
Перайсці на канал: bit.ly/3rNPtfN

Ratings & Reviews

3.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-06-03 18:04:54 Сябры!
Нарэшце мы запускаем праект, якім займаліся вельмі-вельмі доўга. У нас запрацаваў новы ўласны сайт, дзе нас можна падтрымаць наўпрост!
Выйшла так, што наш праект на некалькі месяцаў застаўся без фінансавай падтрымкі. Нягледзячы на цяжкасці, мы працягвалі працаваць, але гэта вельмі няпроста.
Цяпер вы зноўку можаце прыкласці рукі да пашырэння беларускай мовы сярод дзяцей! Падрабязнасці тут: gavarun.by/p/support
Два гады таму мы запусцілі ютуб-канал для дзяцей «Гаварун – мультфільмы па-беларуску». За гэты час адных мультфільмаў па-наску мы агучылі 184 штукі, а гэта 45 гадзін! Яшчэ анімавалі аўдыякнігі ўласнага перакладу, спявалі дзіцячыя песні, стваралі відэакоміксы і забаўляльную пластылінавую анімацыю.
Мы працуем з Беларусі для беларусаў усяго свету! Давайце разам падорым нашым дзеткам мультфільмы на роднай мове!
https://gavarun.by/
597 views15:04
Адкрыць / каментаваць
2022-05-24 13:00:19 9-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»!
Усе ў мястэчку чакаюць наступу хаўруснікаў, і нарэшце яны высаджваюцца ў Нармандыі! Аднак немцы адчайна супраціўляюцца, таму хаўруснікі прасоўваюцца марудна. Супраціўленне Гранжвіля нясе страты, а жыхароў бяруць у закладнікі!
P.S. 1 чэрвеня 1944 года францускаму супраціўленню праз радыё было транслявана паведамленне, што наступ хаўруснікаў пачнецца ў бліжэйшыя суткі. Паведамленне было закадзіравана ў першых радках верша Поля Верлена “Асенняя песня”. 6 чэрвеня 1944 пачалася высадка хаўруснікаў у Нармандыі.


397 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2022-05-18 16:55:34 Сябры!
Мы ўдзельнічалі ў конкурсе па закадравым агучванні кіно па-беларуску і зрабілі па запыце фрагмент з фільма Круэла (Cruella, 2021).
Што скажаце, ці глядзелі б у лакалізацыі ад Gavarun.by? Напішыце, калі ласка, у каментах на ютубе!


958 views13:55
Адкрыць / каментаваць
2022-05-12 13:13:38 8-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»!
Сталеючы, рабінзоны адважваюцца на ўсё больш рызыкоўныя акты супраціву: яны распаўсюджваюць улёткі, складаюць карту нямецкіх умацаванняў і шкодзяць акупацыйнаму штабу. Але аднойчы сябры апынаюцца на краі прорвы.


421 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2022-04-30 19:26:59 7-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»! Сярэдзіна 42-га года, акупацыя становіцца больш жорсткай, але ўзмацняецца і супраціў. Немцы пачынаюць ганенні на габрэяў, а мясцовую моладзь адпраўляюць у Германію. Рабінзоны збіраюцца ўцячы ў Англію і дапамагаюць у выратаванні габрэйскай дзяўчынкі.


447 views16:26
Адкрыць / каментаваць
2022-04-23 13:39:17
На жаль, мультфільмы з Мікі Маўсам на нашым канале больш недаступныя. 3,5 гады беларускамоўны Мікі быў з намі, 47 серый было агучана - амаль 3 гадзіны па часе!
Праваўладальнік на Ютубе змяніў палітыку распаўсюджвання і Мікі застаўся на афіцыйных дыснэеўскіх каналах. Крыўдна, але такое здараецца, мы нічога не можам зрабіць.
P.S. Многія пыталіся, дзе цяпер паглядзець мульт. Адказ: на альтэрнатыўнах рэсурсах! Напрыклад, на Кінакіпе якраз выйшлі 2 вялікія зборкі серый.
472 viewsedited  10:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-09 20:48:46 6-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»!
Рабінзоны знаходзяць у сваім лясным штабе параненага англійскага лётчыка і дапамагаюць яму адужаць. Тым часам і немцы шукаюць пілота: праводзяць вобшукі, застрашваюць мясцовых жыхароў. Здраднік Дзюран даносіць немцам на Гастона…


526 views17:48
Адкрыць / каментаваць