Get Mystery Box with random crypto!

Сябры! Нарэшце мы запускаем праект, якім займаліся вельмі-вел | Гаварун - мультфільмы па-беларуску

Сябры!
Нарэшце мы запускаем праект, якім займаліся вельмі-вельмі доўга. У нас запрацаваў новы ўласны сайт, дзе нас можна падтрымаць наўпрост!
Выйшла так, што наш праект на некалькі месяцаў застаўся без фінансавай падтрымкі. Нягледзячы на цяжкасці, мы працягвалі працаваць, але гэта вельмі няпроста.
Цяпер вы зноўку можаце прыкласці рукі да пашырэння беларускай мовы сярод дзяцей! Падрабязнасці тут: gavarun.by/p/support
Два гады таму мы запусцілі ютуб-канал для дзяцей «Гаварун – мультфільмы па-беларуску». За гэты час адных мультфільмаў па-наску мы агучылі 184 штукі, а гэта 45 гадзін! Яшчэ анімавалі аўдыякнігі ўласнага перакладу, спявалі дзіцячыя песні, стваралі відэакоміксы і забаўляльную пластылінавую анімацыю.
Мы працуем з Беларусі для беларусаў усяго свету! Давайце разам падорым нашым дзеткам мультфільмы на роднай мове!
https://gavarun.by/