Get Mystery Box with random crypto!

9-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»! Усе ў мястэч | Гаварун - мультфільмы па-беларуску

9-я серыя мультсерыяла «Доўгія, доўгія вакацыі»!
Усе ў мястэчку чакаюць наступу хаўруснікаў, і нарэшце яны высаджваюцца ў Нармандыі! Аднак немцы адчайна супраціўляюцца, таму хаўруснікі прасоўваюцца марудна. Супраціўленне Гранжвіля нясе страты, а жыхароў бяруць у закладнікі!
P.S. 1 чэрвеня 1944 года францускаму супраціўленню праз радыё было транслявана паведамленне, што наступ хаўруснікаў пачнецца ў бліжэйшыя суткі. Паведамленне было закадзіравана ў першых радках верша Поля Верлена “Асенняя песня”. 6 чэрвеня 1944 пачалася высадка хаўруснікаў у Нармандыі.