Get Mystery Box with random crypto!

Free Belarus Center 🇺🇦

Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦 F
Лагатып тэлеграм-канала freebelaruscenter — Free Belarus Center 🇺🇦
Адрас канала: @freebelaruscenter
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.12K
Апісанне з канала

Юридические консультации, психологическая помощь, культурные мероприятия и гражданское образование для беларусов.
Афиша: http://afisha.freebelarus.center/
Горячая линия: 48722787901
https://t.me/VolunteerFBC
Сайт: https://freebelarus.center/

Ratings & Reviews

5.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

2

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 58

2022-04-20 15:08:18
Беларуская праваабаронца Алена Лапцёнак зараз жыве ў польскім Кракаве.

Чытайце па спасылцы, як яна літаральна адразу пасля прыезду, напачатку сакавіка, пайшла на кракаўскі чыгуначны вакзал валанцёрыць, бо проста сядзець і чытаць навіны было немагчыма

https://bit.ly/3vuP2Ht
620 viewsedited  12:08
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 14:31:26
Заўтра у Варшаве пройдзе дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай.

Палову сабраных грошай мы пералічым грамадскай арганізацыі Інсайт, якая дапамагае украінцам, пацярпелым ад вайны.

Мінімальны данат для наведвальнікаў: 20 злотых.

Адкрыццё выставы ў галерэі «Poznańska24», якую сумесна ладзяць Free Belarus Center і Karma, адбудзецца 21 і 22 красавіка з 19.30.

Уваход на імпрэзу будзе адбывацца па спісах. Каб патрапіць у спіс, пішыце https://bit.ly/3KRTMgX

«Фатаграфія, як назапашвальнік, падсвечвае забытае і дазваляе ўзнаўляць і спрабаваць наладаваць пачуцце дэрэалізацыі: пражывання нярэчаісна існуючых сюжэтаў. У працах выкарыстаны фота за перыяд маёй эміграцыі з 2020 па 2022 гады, падарожжа з Беларусі ва Украіну і Польшчу — працэс расейвайня пачуцця радзімы па дарозе», — кажа Караліна.

Падчас выставы фатографкі беларускі мастак Artikitsme будзе распісваць калаж «Бессмяротны».
465 views11:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-20 14:04:45 Беларусаў штрафуюць і адпраўляюць на «суткі» за пікетаванне БЧБ-сімволікай на беларускай мяжы, паведамляе «Вясна».

За апошнія два месяцы суды Брэста, Кобрына і Верхнедзвінска асудзілі мінімум шэсць беларусаў, якія нібыта пікетавалі падчас перасячэння беларускай мяжы. Падставай для пратаколаў была БЧБ-сімволіка, якую знаходзяць супрацоўнікі беларускай мытні падчас агляду машын. Потом яны паведамляюць пра гэта ў міліцыю. Вядома, што часцей за ўсё скаргі на бел-чырвона-белую сімволіку паступаюць з пункту пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы.

У РАУСах на кіроўцаў складаюць пратаколы па арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», нават калі вымпел з БЧБ-сцягам і Пагоняй размешчаны ўнутры кабіны за сядзеннем кіроўцы.

Як вынікае з рапарту памежніцы на латвійска-беларускай мяжы, «яна ў адпаведнасці са сваімі службовымі інструкцыямі стала аглядаць кабіну аўтамабіля і пры аглядзе на бакавой сцяне з боку сядзення кіроўцы заўважыла вымпел у выглядзе бела-чырвона-белага колеру і гербам Пагоня памерам 8 на 15 сантыметраў, ён не быў схаваны і быў даступны для агляду». За гэта «правапарушэнне» суд Верхнедзвінскага раёна 1 красавіка пакараў кіроўцу 10-сутачным арыштам.

Суд Кобрынскага раёна 17 сакавіка аштрафаваў кладаўшчыка на 960 рублёў (30 базавых велічыняў) таксама за вымпел бел-чырвона-белага колеру.

У Брэсце цягам месяца асудзілі чатырох кіроўцаў. На траіх склалі пратаколы за БЧБ-вымпелы, яшчэ аднаго — за стужачку на шкле аўтамабіля. Справы іх разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Брэста. Ім прызначылі штрафы ў памеры ад 960 да 1 600 рублёў (ад 30 да 50 базавых велічыняў).

У студзені праваабаронцам стаў вядомы першы выпадак, калі беларуса асудзілі за «пікетаванне» на мяжы. Тады кіроўцу-міжнародніка Аляксандра Крэйдзіча брэсцкі суддзя Андрэй Грушко аштрафаваў на 1 280 рублёў (40 базавых велічыняў). Яго прызналі вінаватым у пікетаванні дзвюма нелепкамі з Пагоняй, якія супрацоўнікі мытні заўважылі на шкле аўтамабіля.
436 views11:04
Адкрыць / каментаваць