Get Mystery Box with random crypto!

Заўтра у Варшаве пройдзе дабрачынная выстава беларускі Каралін | Free Belarus Center 🇺🇦

Заўтра у Варшаве пройдзе дабрачынная выстава беларускі Караліны Паляковай.

Палову сабраных грошай мы пералічым грамадскай арганізацыі Інсайт, якая дапамагае украінцам, пацярпелым ад вайны.

Мінімальны данат для наведвальнікаў: 20 злотых.

Адкрыццё выставы ў галерэі «Poznańska24», якую сумесна ладзяць Free Belarus Center і Karma, адбудзецца 21 і 22 красавіка з 19.30.

Уваход на імпрэзу будзе адбывацца па спісах. Каб патрапіць у спіс, пішыце https://bit.ly/3KRTMgX

«Фатаграфія, як назапашвальнік, падсвечвае забытае і дазваляе ўзнаўляць і спрабаваць наладаваць пачуцце дэрэалізацыі: пражывання нярэчаісна існуючых сюжэтаў. У працах выкарыстаны фота за перыяд маёй эміграцыі з 2020 па 2022 гады, падарожжа з Беларусі ва Украіну і Польшчу — працэс расейвайня пачуцця радзімы па дарозе», — кажа Караліна.

Падчас выставы фатографкі беларускі мастак Artikitsme будзе распісваць калаж «Бессмяротны».