Get Mystery Box with random crypto!

КБН

Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН К
Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН
Адрас канала: @conservativechanel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 83
Апісанне з канала

Беларусь Перад Усім

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 30

2021-07-10 19:22:21 А гэта дрэнны варыянт, бо павінна абавязваць права і суд над злачыннай зьявай нянавісьці да народа.

Супрацьстаяць маскоўскім планам ня проста з прычыны страты за гады рэжыму беларускага нацыянальна-дэмакратычнага палітычнага класу. Рэшта яго цяпер у турме, у падпольлі, альбо выгнана за межы краіны.

Адсутнічаюць беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сродкі масавай інфармацыі. Тыя фармальна беларускія СМІ, што яшчэ засталіся ў Беларусі (і якія, практычна, падтрымліваюць газпрам-крамлёўскі праект) рэжым ліквідуе поўнасьцю (канфармізм ім не дапаможа). СМІ за мяжой існуюць па-за нацыянальна-адраджэнскай палітыкай Беларусі і таксама прапагандуюць газпрам-крамлёўскую групрўку апазыцыі рэжыму.

Гэтым найперш тлумачыцца пашырэньне чужой рыторыкі і прапаганды нацыянальна забойчай пэрспэктывы.

У нацыі парушаны імунітэт супраць варожага і чужога. Сімвалам такога стану, амаль метафарай, мог бы стаць факт абыманьня і цалаваньня бандытаў спэцназу жанчынамі пратэсту (калі толькі гэта ні была варожая задумка і не адмысловае апаганьваньне Народнага руху).

А тым часам усё рабілася адкрыта: і Бабарыка, і ягоная сакратарка, і Ціханоўская, і ўся група, і ўсе невядомыя людзі, што павыскоквалі, як чэрці з табакеркі ў "каардынацыйную раду", -- усе яны ад пачатку адзінадушна і рытарычна сьведчылі сваю накіраванасьць пад Маскву і адмаўлялі базавыя каштоўнасьці беларускай нацыі, яе гісторыі і барацьбы за незалежнасьць.

Ёсьць тэставыя прыкметы для варожых і чужых. Калі людзі ахайваюць і не прызнаюць барацьбу і гістарычны подзьвіг Беларускага Народнага Фронта "Адраджэньне" ў перамозе над камунізмам, у дасягненьні незалежнасьці Беларусі, у стварэньні заканадаўчых асноў незалежнай беларускай дзяржавы, калі такія людзі не прызнаюць гэтыя заканадаўчыя асновы і ўсю гісторыю ахвярнага змаганьня беларусаў, пачынаючы ад стварэньня БНР, калі ўрэшце яны не прызнаюць законнай Канстытуцыі 1994 года, дзяржаўнай Беларускай мовы і дэманстратыўна не карыстаюцца ёй, -- гэта ёсьць суб'екты, варожыя Беларусі.

Апазыцыя супраць Лукашэнкі, створаная з такіх людзей пры дапамозе Масквы, такая ж чужая для Беларусі, як і лукашысцкі рэжым. Яна мосьціць дарогу Маскве. Зь ёй трэба змагацца гэтак жа, як і з рэжымам.

Не забывайма, што пазбаўленьне ад Лукашэнкі гэта яшчэ не канец рэжыму, але пачатак падзей, якія (калі імі не апанаваць) могуць стацца фатальнымі для Беларусі. Туды, у постлукашызм, павінна быць заранёў накіравана беларуская думка, дзейнасьць і сіла. Інакш -- параза. Інакш беларусаў скарыстаюць для расчысткі дарогі Маскве (чым і займаюцца групоўкі газпрам-крамлёўскіх "невераятных").

Шмат каму ў Беларусі трэба хутчэй абуджацца і абараняць беларускія асновы нацыі, дзяржавы, волі і незалежнасьці нашай краіны. Стварайма суполкі "Вольнай Беларусі". Будзьма гатовыя да мабілізацыі і сур'ёзнай барацьбы з ворагамі нацыі і свабоды нашай Айчыны.

25 чэрвень 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК

http://www.narodnaja-partyja.org/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--fr--pg/00--Naviny-c_hyphenminus-Galownac_ja--bk--an--01/kanfliktcuzyhzmagannebelarusaunadvabakizantybelaruskajuladajlukasenkiizaegazpram-kramleeuskajapazycyaj
26 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 19:22:21 КАНФЛІКТ ЧУЖЫХ. ЗМАГАНЬНЕ БЕЛАРУСАЎ НА ДВА БАКІ: З АНТЫБЕЛАРУСКАЙ УЛАДАЙ ЛУКАШЭНКІ І ЗЬ ЯЕ ГАЗПРАМ-КРАМЛЁЎСКАЙ АПАЗЫЦЫЯЙ.
(Ліст да сяброў народнай партыі КХП -- БНФ і суполак Вольнай Беларусі)

На саміце НАТО 14-га чэрвеня гэтага года прагучэлі паведамленьні (міністар МЗС Латвіі) аб падрыхтоўцы Расеі да рэальнай анэксіі Беларусі і аб неабходнасьці Прыбалтыйскім краінам рыхтавацца да гэтай падзеі. Іронія ў тым, што самы Прыбалтыйскія краіны (спадзеючыся на парасон НАТО) спрыяюць анэксіі Беларусі Расеяй і падтрымліваюць эўрапейскую агрэсію санкцый.

Групоўка Латушкі-Ціханоўскай тут, фактычна, служыць шырмай (Траянскім канём) для эўрапейскай палітыкі пераразьмеркаваньня рынкаў і спрыяе інтарэсам нямецка-расейскай дамінацыі на кантынэнце.

Шкода ад ролі і рыторыкі гэтай групоўкі вялікая, бо калі б газпрам-крамлёўскі план цяпер быў бы рэалізаваны, ён паспрыяў бы рэальнаму аншлюсу Беларусі Расеяй, выклікаў бы небясьпечныя геапалітычныя перамены ва Ўсходняй Эўропе.

Ня выключана, што Пуцін у адпаведны момант можа скарыстаць гэтую групу непасрэдна ў наўпроставым дзеяньні, калі яму спатрэбіцца рэальна пазбавіцца ад Лукашэнкі. Магчыма, гэтым выклікана нядаўняе выключэньне Ціханоўскай з расейскай базы МУС міждзяржаўнага вышуку. (Крэмль на будучыню хацеў бы мець Ціханоўскую ўяздной у Расею дзеля магчымых захадаў па ажыцьцяўленьні газпрам-крамлёўскага электаральнага плану.)

Варыянтаў тут некалькі -- і ўсе злавесныя. Найбольш небясьпечным быў бы той, калі б крамлёўцам ўдалося стварыць востры крызіс ўлады ў Беларусі, прызнаць міфалогію аб Ціханоўскай, запрасіць яе ў Маскву (гэтая падзея пастаянна мадэліруецца ў прапуцінскай рыторыцы Ціханоўскай, значэньня якой яна, відаць, не разумее) і пераможна ўехаць у Беларусь, выстаўляючы Сьвету як плякат свабоды з усходу перад павержаным Лукашэнкам. Далейшыя падзеі: усеагульная любоў да Пуціна з боку "брацкіх" народаў, выбары Бабарыкі, пераразьмеркаваньне (забор) беларускай маёмасьці, русіфікацыя, аншлюс, стварэньне прадпасылак "канца беларускай гісторыі" (канца, праўда, ня будзе, але пра тое пакуль не гаворым).

Такая верагоднасьць авантурная, складаная і, з гледзішча абмежаваных эўрапейскіх уяўленьняў, нерэальная. Але для Масквы тое амаль руціна, усё магчыма. Нездарма там узьнікаюць разважаньні пра рэжым "ваеннага стану". Лукашэнка мячык злавіў. "Ваенны стан" быў бы крокам да краху дзяржавы (разам з сатрапам).

Да вар'яцкага намеру сатрапа ўвесьці ваенны стан трэба аднесьціся сур'ёзна. Па сваёй прыродзе Лукашэнка -- гэта забойца з хворай псіхікай апантаны нянавісьцю да беларускай нацыі. Трэба ведаць, што нянавісьць -- гэта паталагічны трансцэндэнтны стан душы. Нянавісьць безаблічная, існуе ў пацыенце сама па сабе як сутнасьць, але канцэнтруецца на канкрэтных раздражняльніках. Паталогія псіхікі павялічвае ўзровень нянавісьці да поўнага абсурду. Аб'ектам нянавісьці дзеля ўлады псіхапата могуць стаць групы людзей, цэлы народ і ўсё чалавецтва.

Беларусам (шмат каму) да сёньняшняга дня яшчэ цяжка ўявіць, каго яны пасадзілі сабе на галаву, бо, як недапалітычнае грамадзтва, яны любяць і абіраюць сабе ўладу, зыходзячы з сваіх прыемных ілюзій, з свайго хаценьня, але не з рэальнасьці (з Ціханоўскай дакладна такая ж праява ўяўленьняў. Адукаваныя людзі сантымэнтальна ўяўлялі яе Эміліяй Плятар, наўпрост ня бачачы, што за нацыянальна чужая і пустая істота ўсплыла перад імі на хвалі вады).

Беларусы, магчыма, ўжо забыліся пра пагрозу пацыента роўна год таму перад выбарамі. Яна гучэла так: "Забыліся, як былы прэзідэнт Карымаў у Андыжане задушыў путч, расстраляўшы тысячы чалавек? Ну дык мы нагадаем!”

На жаль, маё веданьне і сьведчаньне пра гэтага пацыента, якому беларусы (пры ўдзеле і задуме Масквы) далі ў рукі абсалютную ўладу над сабой, гэтак жа як і 27 гадоў таму, наўрад ці прымусіць каго задумацца. Надта ж "невераятна" здаецца тое, што пацыент можа расстраляць народ. Хаця ў рэальнасьці ня толькі можа, але і хоча, каб адпомсьціць, і рыхтуецца да таго. Калі тое пачнецца, то спыніць генацыд зможа толькі ліквідацыя вар'ята.
28 views16:22
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 15:58:36

36 views12:58
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 09:02:52

41 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:45:52
98 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 11:45:41 Часткова прадублюю, а таксама дапоўню зьмест свайго допісу ад 24 лютага гэтага года, ў сувязі з тым, што тг-канал "Минская семибоярщина", які фактычна абараняе інтарэсы Крамля ды расейскіх кампаніяў, зноў падняў тэму "канстытуцыйнага рэферэндума".

22 лютага ў гэтым тг-канале былі апублікаваныя, на маю думку, фактычныя патрабаваньні Крамля адносна Беларусі. Як кажа прымаўка, "д'ябал хаваецца ў дробязях".
Вось прапановы "семибоярщины":
"Конституционный референдум должен пройти вместе с местными выборами в середине декабря текущего года. При этом однозначно декларируется, что произойдет некое перераспределение полномочий. И тут не принципиально, в сторону ВНС или парламента. Главное - монолит единоличной власти зашатается и появятся «ростки» конкурентной политической системы. И даже не важно, что конкурировать между собой будут «прикорытники» и «прихлебатели». Главное, что «процесс пойдет»."

Варта параўнаць гэта з пазіцыяй, якая агалошваецца з расейскага боку.
19 лютага: "Вместе с тем, проблемы легитимного транзита власти в РБ и дальнейшей мягкой интеграции в рамках Союзного государства выступают очень сложной системной задачей. Едва ли не главным препятствием на пути к ее решению является авторитарная модель белорусского государства и неразвитость его политической системы. Если говорить начистоту, то эта авторитарная модель уже исчерпана. Ее необходимо срочно модернизировать, чтобы включить различные части белорусского общества в процедуру транзита."
https://riafan.ru/1390561-konfederaciya-rossii-i-belorussii-uprostit-zhizn-moskve-i-lukashenko (вэб-архіў: https://archive.ph/XHWGs)
Выданьне RIAFAN.ru - фактычна падпарадкаваны Крамлю рэсурс, што ўваходзіць у медыя-групу "Патрыёт", якой кіруе Яўген Прыгожын, асоба з атачэньня пуціна ды стваральнік "фабрыкі троляў".

А вось якім чынам тэма рэферэндума ажыла ў згаданым тг-канале зусім нядаўна:
3 ліпеня - "Народный референдум - направление главного удара".
6 ліпеня - "это проект, который не вызывает аллергию в Кремле, то есть не токсичен, так как родился не на Западе. Интересная конфигурация получается - к нему могут присоединиться все те лидеры, которые в силу ранее принятых в Москве решений не являются партнерами для диалога поодиночке и сами по себе. Но в таком заходе они степень своей токсичности для Кремля значительно снизят. И внезапно «враги народа и агенты запада» станут рукопожатными в России. Невероятно, но факт."

Дарэчы, допіс ад 6 ліпеня - перапост зь іншага тг-канала, "Ник и Майк". Гэты тг-канал таксама цікавы з пункту гледжаньня супадзеньня ягоных пазіцыяў з пазіцыяй Крамля.
Напрыклад, вось цытата з допісу ад 3 ліпеня: "Референдум неизбежен. Новые выборы тоже. А к мнению народа придется прислушаться. Вариант выбора между плохой конституцией (старой) и ужасной (новой) авторства главаря хунты Кремль не устраивает. Всем понятно, что любой из исходов голосования не решает главную проблему - уход ржавых яиц на свалку истории. <...> Открытая широкая коалиция вокруг идеи имеет шанс. Она запущена из Москвы и призвана смикшировать токсичность лидеров оппозиции, которые находятся за рубежом. Открывает новые возможности для интеграции диаспор и видных беларусов, которые до этого отмалчивались по разным причинам."

І зноў варта зьвярнуць увагу на супадзеньне іх пазіцыяў з пазіцыяй, агучанай медыя-групай Прыгожына.
100 views08:45
Адкрыць / каментаваць
2021-07-08 08:48:55 Пазьняк пра ўсталяваньне Крыжа Пакуты ў Курапатах (Дзяды-89): “Я разумеў, што творыцца містэрыя, і шэсьце мусіць быць адпаведным, гэта значыць, адпавядаць сымболіцы падзеі. Яно павінна было мець вобраз і назірацца ў прасторы. Трэба было знайсьці трасу, дарогу для гэтага вобразу. І мы знайшлі гэтую дарогу. Памятаю, што я нават прамераў яе з сэкундамерам у руках.

Мы павялі людзей не вакольна, па вуліцах Каліноўскага ды Сядых, а па пустым касагоры, наўпрост, ад Усходніх могілак, уніз, у пойму рэчкі Сьлепні і потым праз дамбу, зноў на вуліцу гораду. Гэта была амаль на кілямэтар адкрытая мясцовасьць, на якой было шмат пешаходных дарожак. Мы выбралі сярод іх такую трасу, якая зьвівалася хвалямі, як зьмяя, як стужка на ветры. Па дарожцы можна было ісьці разам чатыром-пяці чалавекам, і калі дзесяць тысячаў народу выцягнуліся ў даўжэзны ланцуг і пайшлі па касагоры гэтакім бясконцым сэрпантынам, з Крыжам, сьцягамі, харугвамі і кветкамі, пайшлі на Курапаты – відовішча ўзьнікла незабыўнае.

Галава шэсьця была ўжо на Лагойскім тракце, а хвост яго яшчэ спускаўся па сэрпантыне ад Усходніх могілках. Так было створанае ня проста шэсьце, а Крыжовы Шлях. Шлях з Крыжам, які на руках нёс народ у Курапаты».
100 views05:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 22:48:29 #FreeIvashyn #FreePoliticalPrisonersInBelarus
117-ты дзень у палоне. 36 дзён без лістоў.
Шчэ мой ліст з хадайніцтвам да канторы не дайшоў, шчэ мой пост пра напісанае хадайніцтва выстаўлены менш за 19 гадзінаў таму, а таварыш вечна заняты Лаўрэнчук знайшоў-ткі хвілінку прыбегчы да Дзяніса, каб прад’явіць пастанову на чарговы працяг цырку. Во якая аператыўнасьць. Каб жа ж у чым добрым так завіхаліся, а не ў перасьледзе невінаватых людзей за іхныя палітычныя погляды й прафэсыйную дзейнасьць. Але Бог ім судьдзя, хай адплаціць стокроць паводле напрацаванага!
Чарговыя два месяцы, т.б. усё лета, калі раптам не адбудзецца нейкі цуд, Дзянісу давядзецца перабываць у душных казематах на Кірава 1. Праблемы з сэрцам нікуды не падзеліся, небясьпека для здароўя Дзяніса таксама…
І лістоў, па-ранейшаму, няма, ганебным хлусам прысьвячаецца! Калі спадзяюцца, што нам надакучыць з гэтым змагацца, то не дачакаюцца. Кожная істота пры адпаведнай пасадзе мне адкажа на пытаньне (ці хлусьліва, ці праўдзіва, то ўжо ёй вырашаць), куды зьнікаюць дасланыя намі і Дзянісам лісты. Пад кожнай паперкай-адказам будзе мінімум адно прозьвішча, якое потым будзе адказваць за кожнае напісанае ад ягонага ймя слова! Гэта пра маральны выбар і адказнасьць. Я маю добрую памяць ды й паперы захаваюцца для Беларускай прышласьці!
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ І ВЯЗЬНЯМ СУМЛЕНЬНЯ!
ПЕРАМОГА БУДЗЕ ЗА НАМІ! ;)
ВЕРЫМ! МОЖАМ! ПЕРАМОЖАМ!
БЕЛАРУСЬ БУДЗЕ ВОЛЬНАЙ!
БЕЛАРУСЬ ЖЫВЕ, А РЭЖЫМ ЗДОХНЕ!
107 views19:48
Адкрыць / каментаваць
2021-07-07 22:47:50 Каб ніколі не чураўся
Сваёй родненькае мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай.

О, я знаю: сэрца маеш,
Бо па свінцы нават плачаш, —
А што мовай пагарджаеш,
Дык ты гэтага не бачыш.

Гэй, прасніся, беларусе!
Усе людцы паўставалі.
Гэй, прасніся, беларусе!
Усе праўдачку пазналі.

ЯНКА КУПАЛА
102 views19:47
Адкрыць / каментаваць
2021-07-06 10:07:39 Футбол на землях заходняй Беларусі, пад Польшчай

https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/footballsuburb/2339985.html
136 views07:07
Адкрыць / каментаваць