Get Mystery Box with random crypto!

КБН

Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН К
Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН
Адрас канала: @conservativechanel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 83
Апісанне з канала

Беларусь Перад Усім

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 26

2021-07-29 19:18:16 ПРАБЛЕМА

З.ПАЗЬНЯК: "Нашая беларуская палітычная пазыцыя і праграма дзеяньняў, якая шматкроць агучаная і паўтораная, -- усяроўна для людзей недасяжная, бо цяпер ў беларусаў начыста, абсалютна адсутнічаюць беларускія нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, як гэта, хоць абмежавана, але было ў першай палове 90-х (толькі стотысячная газэта "Свабода" І. Гермянчука і "Пагоня" М. Маркевіча што значылі!).

Цяперашнія беларускія лібэральныя СМІ, а гэта ўсяго чатыры электронныя рэсурсы (ня лічачы другаснай "Н.Нівы") -- ўсе працуюць з-за мяжы, на замежныя сродкі і інфармацыйна некрытычна адлюстроўваюць у асноўным пуцінскую палітыку газпрамаўска-эфэсбоўскай групы (якая мімікрыруе пад беларускую), асьвятляюць палітычную містыфікацыю з Ціханоўскай, выдаюць маленькую хлусьню супраць хлусьні вялікай.

Вядома, тут вялікая нацыянальная бяда. Сродкі масавай інфармацыі павінны быць свае, нацыянальныя, беларускія і свабодныя. Гэтага ў беларусаў цяпер амаль што няма."
42 views16:18
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 16:37:09
Медальный зачёт...


Вот что бывает, когда подбирают спортсменов не по профессиональным данным, а по лояльности к действующей власти.
66 views13:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 11:37:08
110 views08:37
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 08:34:53
599 views05:34
Адкрыць / каментаваць
2021-07-29 08:32:07 Пазьняк і пазьнякоўцы прапануюць салідарнае аб'яднаньне на глебе Беларусчыны, беларускай мовы і беларускай культуры, а пазыцыя "абы аб'яднацца" прыводзіць да таго, што маем цяпер. Даўно заўважана, што ёсьць шэраг знаўцаў беларускай мовы, культуры, якія лічаць сябе прафісіяналамі, рэўніва да гэтага ставяцца, і добра сябе пачуваюць ў рускамоўным асяродку. як музейшчыкі беларускай прасторы. Адсюль "давайце аб'яднаемся абы як, абы разам". Гэта не жывая зьява, прырода за такую зьяву карае.
301 views05:32
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 07:16:22 Парушаныя царкоўныя правілы, царкоўны статут, амэрыканскія законы і інструкцыі. Невыпадковыя асобы, мінаючы царкоўную Раду, сьвятара, беларускія грамадзкія арганізацыі, стварылі "ініцыятыўную групу" па запросінах у Сабор "Лідэра Беларускай нацыі" Ціханоўскую. Епіскап, таксама мінаючы статут, пагадзіўся з "ініцыятарамі", прадбачліва кідае камушок сабе наперад, мяркуючы, што калі Сьвета стане прэзыдэнтам, то прызнае аўтакефалію ў Беларусі.

Складваецца ўражаньне, што гэтая наша "герархія" дрымуча сьпіць пад абажурам, нічога не чытае, нічога ня чуе і нічога ня ведае. А ўсё, што сказана, пераказана і напісана, -- не ў каня корм. Так што па Сеньку й шапка. (Тут толькі фальклёр і ўспамінаецца).

Некаторыя назіральнікі, зьдзіўленыя паводзінамі групы ў Амэрыцы, сталі казаць, што газпрам-крамлёўскі праект вычарпаў папулісцкія шаблоны і ўжо заканчваецца, што Захад стаміўся ад Сьветы (ролю якой прыдумаў) і што прэзэнтацыя завяршаецца.

Мяркую, што высновы пасьпешныя. Група праіснуе, пакуль Захад будзе яе ўтрымліваць. Ды й Маскве яна патрэбная больш, чым Захаду.

Тут мушу таксама заўважыць, што, як гістарычна выказаўся адзін вядомы "хакеіст", "Не всё было плохое у известного Адольфа Гитлера". Ціханоўская на Захадзе побач з эклектыкай пра санкцыі, пра Пуціна ды Расею пастаянна ўжывае незалежніцкую рыторыку і падкрэсьлівае чыньнік незалежнасьці Беларусі. (Псэўды ранейшага часу тыпу Лябедзькі, Ганчарыка, Чыгіра ўстрымлівавліся ад такіх слоў.) На судовым працэсе ў Вольнай Беларусі гэта Сьвятлане залічыцца.

22 ліпень 2021 г. Зянон Пазьняк
95 views04:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-28 07:16:22 ПРА САНКЦЫІ, АМЭРЫКУ І ЦАРКВУ

Адносна паездкі групоўкі Ціханоўскай ў ЗША. Група доўгі час дамагалася гэтай паездкі. Урэшце, іх запрасілі. Амэрыка -- гэта не Эўропа. Але яны й там сьпяваюць сваю суіцыдную песьню: "Санкцыі-санкцыі". На фоне генацыду і зьнішчэньня беларускай грамадзянскай супольнасьці яна гучыць злачынна. Групнікі ведаюць, што рэжым выставіў ультыматум: будуць санкцыі -- зьнішчым усю беларускую грамадзянскую супольнасьць. І злачынцы з абодвух бакоў пайшлі на зьнішчэньне супольнасьці.

І цяпер пра санкцыі. Эканамічна-гандлёвыя санкцыі могуць мець уплыў, калі яны ўводзяцца з патрабаваньнем да іншай краіны адмяніць нейкія канкрэтныя дзеяньні (скажам спыніць экспэрымэнты па распрацоўцы атамнай бомбы, ці спыніць рэпрэсіі насельніцтва па рэлігійных (этнічных) прыкметах, што выклікала хвалю ўцекачоў, і т.п.). Такія санкцыі могуць стаць дзейснымі, могуць дасягнуць выніку.

Тым часам гісторыя ня мае прыкладаў, каб санкцыі зьнішылі дыктатуру і ўладу дыктатара, прымусілі б дыктатара адмовацца ад улады. У выніку такіх дурацкіх "санкцый" супраць улады дыктатара грамадзтва гіне, народ гібее, а рэжым і дыктатар застаюцца. Гэта тое, што трэба ведаць у палітыцы. Санкцыі выгадныя тым, хто іх уводзіць.

60 гадоў санкцый супраць Кубы (эмбарга, эканамічны байкот) давялі да жахлівай паразы, бядоты і нястачы гэтую да 1960-га года квітнеючую краіну і харошы народ, але не паўплывалі ні на ўладу Кастра, ні на антынародны рэжым.

У Паўночнай Карэі, дзякуючы "санкцыям" людзі ядуць траву, старажытны культурны народ камуністы падстрыглі ў робатаў, у духоўна зламаны натоўп, у краіну без грамадзянскай супольнасьці, дыктатуру ў якой можа цяпер зьнішчыць толькі вонкавае ваеннае ўмяшаньне, якога, аднак, ня будзе, таму што рэжым стварыў атамную зброю.

Венесуэла -- нафтаносная краіна, за кароткі час, дзякуючы, перш за ўсё, тупым санкцыям, ператварылася ў зону гуманітарнай катастрофы, дзе 85 адсоткаў насельніцтва галадае, а сярэдні заробак -- 4 даляры ў месяц. Эўрапейцы, якія туды трапляюць, ня могуць зразумець, якім чынам той народ яшчэ жыве.

Наіўнасьць і чыстаплюйства заходніх палітыкаў часам проста зашкальвае. Вось літаральна нядаўна (з нагоды зьяўленьня ў ЗША групы Ціханоўскай) экс-памочнік дзяржсакратара ЗША дасьледчык Міжнароднага ўнівэрсытэту Фларыды Дэйвід Крэймэр гэтак сказаў пра санкцыі : "На Лукашэнку трэба ціснуць, пакуль ён ня сыйдзе". Вось такія "cпэцы" з думаньнем палітычных гамункулусаў, што 70 гадоў ціснулі на калектыўнага Кім-Чэн-Ына, цяпер даюць парады беларусам пра санкцыі "супраць Лукашэнкі" (які, маўляў, павінен спалохацца і сыйсьці). Чым можа скончыцца санкцыйная палітыка, я ўжо казаў ня раз -- зьбядненьнем насельніцтва, масавымі рэпрэсіямі супраць беларусаў, разбурэньнем краіны і захопам Беларусі Расеяй голымі рукамі, без адзінага стрэлу.

Трэба зьвярнуць увагу на пагрозу Макея зьнішчыць грамадзянскую супольнасьць у Беларусі ў выпадку, калі Захад увядзе эканамічныя сістэмныя санкцыі. Гэтая заява алагічная. Пры чым тут "супольнасьць"? Навошта такім незьвязаным чынам пагражаць Захаду?

Пагроза сьведчыць аб планах Лукашэнкі і яго асяроддзя. Яны пралічылі (гледзячы на іншыя рэжымы), што пазьбегнуць рэвалюцыі і нябясьпекі для ўлады можна тады, калі зьнішчыць ў краіне грамадзянскую супольнасьць, ліквідаваць актыўных патрыятычных людзей, пасадзіць іх надоўга ў турму, выгнаць за мяжу, а просты народ запалохаць. Але паколькі гэта справа злачынная, то яны няўклюдна паспрабавалі яе замаскаваць, зьвязаўшы з санкцыямі, думаючы ўскосна абвінаваціць Захад. Маўляў, ня ўводзілі б санкцыі -- не было б рэпрэсій. Мы ж папярэджвалі. Такое ёсьць хітрадумства крымінальнай палітыкі. Але рэпрэсіі шырокамаштабна робяцца і ўвесь час пашыраюцца. Беларускі народ нішчаць з абодвух бакоў.

Па інфармацыі, якую я атрымаў тут, будучы ў Варшаве, групу Ціханоўскай быццам бы запрашаюць ў Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву ў Нью Ёрку, але гэта ўсё робіцца авантурна. Відаць, скандалу ў Варшаве зь візітам Ціханоўскай да Тшаскоўскага было замала.
28 views04:16
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 19:01:36 Нашай унівэрсальнай зброяй ёсьць наша Беларуская мова, нашым ідэалам ёсьць вольная Беларусь, нашай сілай ёсьць наша культура, нашай каштоўнасьцю ёсьць незалежнасьць і свабода, вобраз Пагоні і беларускі Бел-Чарвона-Белы сьцяг лунаюць над намі.
Спакойна рыхтуемся, шануем сваё, ведаем, што трэба рабіць, моўчкі працуем, набліжаем сьвітаньне, дзе беларус беларусу будзе беларус, абаронца і гаспадар у сваёй краіне.
22 ліпеня 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
89 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-27 19:01:36 ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ЯКАСЬЦЬ УЛАДЫ І ЯКАСЬЦЬ ГРАМАДЗТВА
(Кароткія зацемкі)
Складваецца ўражаньне, што гісторыя прыходу Лукашэнкі да ўлады некаторых беларусаў нічаму не навучыла. Псіхалагічная прычына адна -- безадказнасьць. І прычына безадказнасьці таксама вядомая. Гэта адсутнасьць адчуваньня прыналежнасьці да нацыянальнай сям'і (да нацыі). Адпаведна і адсутнасьць дбаньня пра нацыянальныя інтарэсы, пра будучыню нацыі, пра свой нацыянальны дом (дзяржаву і кіраўніцтва).
Савецкая псіхалогія ("савок"), заснаваная на адлучэньні ад прыватнай уласнасьці і на сацыяльнай безаблічнасьці, была вытворнай ад дэнацыялізацыі грамадзтва. Дэнацыялізаваная асоба становіцца аб'ектам палітычных маніпуляцыяў. Дэнацыялізаванае грамадзтва ператвараецца ў масу, якой могуць маніпуляваць у антынацыянальных інтарэсах.
У 1994 годзе маніпулятыўны лёзунг "абы ня Кебіч" быў праглынуты апалітычным насельніцтвам без разваг і сыграў злавесную ролю. Абяцаньне мінімальнага дабрабыту і ўраўненьне па беднасьці, як пры СССР (маўляў, насуперак разбагацелым нуворышам і карупцыі), было ўспрынята. Масавы электарат не цікавіла паходжаньне Лукашэнкі, яго адносіны да Беларусі, да нацыі, да Бога, да культуры і нацыянальнай будучыні краіны. Электарат не цікавілі адносіны Лукашэнкі да сям'і, да жонкі (якую ён пакінуў), не цікавілі яго крымінальныя адносіны да калгасьнікаў, нарэшце, электарат наўпрост аказаўся няздоольным заўважаць псіхічныя адхіленьні прэтэндэнта, яго ілжывасьць і махлярства, цемрашальскія разважаньні пра нацыянальную мову і нацыянальныя каштоўнасьці, хаця ўсё было на паверхні. Глядзелі -- і наўпрост ня бачылі, слухалі -- і ня чулі, не хацелі ўбачыць, што перад імі хворая, ілжывая асоба, хам і нягоднік, вораг нацыі. І так працягвалася 26 гадоў.
Апамяталіся толькі ў пачатку 2020-га, калі ўзьнікла эпідэмія каранавірусу, калі сталі паміраць людзі і ўсе ўбачылі, што вар'яту, якому яны дазволілі абсалютную ўладу над сабой, пляваць на іхняе жыцьцё, здароўе і існаваньне.
Эпідэмія саўпала з фальшывымі выбарамі. Пачаліся масавыя пратэсты. Уключылася Масква са сваімі кандыдатамі (Бабарыка, Цапкала) і выбарчымі планамі (Ціханоўская), зьявіўся лёзунг: "Абы не Лукашэнка!". І ўсё пайшло па кругу, быццам і не было 26-ці гадоў сьлепаты, вар'яцтва і нацыянальнага вынішчэньня. На паверхню ўсплыў новы "савок", які зноў спадзяецца на свае ілюзіі: хто на Захад, хто на Маскву ды на жаданьне паставіць над сабой новага лепшага пана.
Даведзеныя да адчаю злачынствамі антынацыянальнага рэжыму шмат хто (магчыма, нават бальшыня) ня могуць уявіць, што маскоўскі варыянт Бабарыкі, увезены на плячах Ціханоўскай, можа аказацца для будучыні Беларусі ў канцовым варыянце яшчэ горшым, чым рэжым калгаснага вырадка. Гэта цяперашнім людзям (як некалі іхным бацькам) немагчыма зразумець. Але пазьней, калі ўбачаць рэчаіснасьць, іхні лямант нікому ня будзе патрэбны.
Сьвятое месца ня будзе пуставаць. Калі душа пакідае Бога, яна ня стане парожняй. Туды прыйдзе іншы, што ня будзе любіць Бога, і пакіруе душой. Калі ў грамадзтве нішчаць сваё, яго заменіць чужое.
Выхад з заганнага кола -- зварот да свайго, да нацыянальнага адраджэньня, да сваёй мовы, культуры, да свайго парадку і галоўнае -- да свайго беларускага думаньня, да сваіх ідэй.
Будучыня нацыі залежыць цяпер ад хуткасьці і эфэктыўнасьці яе нацыянальна-культурнага і палітычнага адраджэньня. Гэта кажацца цяпер, калі ў Беларусі шалеюць рэпрэсіі супраць беларусаў, арышты і перасьлед, разбурэньне ўсяго беларускага, зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці. Адбываецца гібрыдны генацыд. Рэжым распачаў фізічную паліцэйскую вайну супраць беларусаў. Ахвяры вялікія. Але не забывайма, што ва ўмовах наўпроставага разбурэньня выяўляецца і адкрыта бачны вораг нацыі. Яго вайна супраць народа можа выклікаць супраціў, ўмацаваньне нацыянальнага духу людзей, прасьвятленьне ў галаве, арыентацыю ў падзеях, арганізацыю барацьбы. Тут не павінна быць ніякага расчараваньня і нявер'я ў перамогу над злом. Чым больш шалее зло, тым больш беларусам трэба гартавацца, рыхтавацца да апошняй бітвы за волю Айчыны.
88 views16:01
Адкрыць / каментаваць
2021-07-26 17:42:35

119 views14:42
Адкрыць / каментаваць