Get Mystery Box with random crypto!

КБН

Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН К
Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН
Адрас канала: @conservativechanel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 83
Апісанне з канала

Беларусь Перад Усім

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 13

2021-10-14 16:32:26
Любімчык Сталіна, стаў паплечнікам Гітлера
104 views13:32
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 12:22:10 ПРА ПЕРАПЫНАК У ГІБРЫДНА-САНКЦЫЙНАЙ ВАЙНЕ

Сітуацыя, якая створана цяпер у Беларусі і вакол Беларусі, выклікае засьцярогі сваімі працэсамі і дрэннымі вынікамі. Адбываецца нечуваны разгул рэпрэсіяў супраць беларусаў і культуры Беларусі, ігнараваньне законаў і правоў людзей. Улада Лукашэнкі праводзіць акупацыйную палітыку па вынішчэньні грамадзянскай супольнасьці і ўсяго беларускага. Рэжым апраўдвае рэпрэсіі помстай за ўвядзеньне эканамічных санкцыяў супраць Беларусі з боку Эўразьвязу і ЗША.

Эўразьвяз і ЗША абгрунтоўваюць увядзеньне эканамічных санкцыяў парушэньнем правоў чалавека, тэрорам і рэпрэсіямі ў Беларусі.

Пры дапамозе эканамічных санкцый супраць Беларусі Эўразьвяз і ЗША спадзяюцца ліквідаваць уладу Лукашэнкі шляхам прымусу яго да правядзеньня новых дэмакратычных выбараў прэзыдэнта, у выніку якіх Лукашэнка павінен страціць уладу.

Вопыт сьведчыць, што эканамічныя санкцыі могуць паўплываць на прыняцьце рашэньняў альбо выклікаць адмену дзеяньняў, але не ліквідуюць уладу дыктатара. Гістарычная практыка эканамічных санкцыяў і блакадаў была адмоўнай: народ падае ў галечу, а дыктатура застаецца. Народ у галечы ня здольны да супраціву.

Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі могуць разбурыць нацыянальную эканоміку і дзяржаву, ліквідаваць суверэнітэт, апусьціць беларусаў за рысу беднасьці, але ў прынцыпе не абваляць рэжым Лукашэнкі, бо за плячыма рэжыму стаіць пуцінская Расея, якая зацікаўлена падтрымаць дыктатара, каб, кантраляваць ягоны рэжым і ў пэрспэктыве захапіць аслабленую эканамічнымі санкцыямі і рэпрэсіямі Беларусь і далучыць да Расеі.

Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, -- гэта ёсьць гібрыдная вайна супраць беларускай нацыі і народу Беларусі, якую падтрымлівае пуцінская Расея праз залежны ад яе рэжым Лукашэнкі. У такую вайну пры пасярэдніцтве прарасейскіх апазыцыйных груп уцягнуты Эўразьвяз, санкцыйная палітыка якога рэальна спрыяе інтарэсам Крамля.

На сёньняшні дзень мы назіраем пачатак катастрофы Беларусі. Калі працэс не спыніць, тады будзе разбуральна зьменена гісторыя нашай краіны і геапалітычныя абставіны ў гэтай частцы Эўропы (найбольш некарысна для Беларусі, Польшчы і Украіны).

Выхадам з двухбаковай гібрыднай палітыкі зьнішчэньня нашай краіны, дзе ў закладніках ёсьць Беларускі народ, мусіць стаць найперш добрая воля бакоў, якая не супярэчыла б здароваму сэнсу. Такі сэнс існуе.

Першым крокам магло б стаць прыпыненьне на адзін месяц палітычных рэпрэсіяў, арыштаў і судоў з аднаго боку, і прыпыненьне эканамічных санкцыяў -- з другога. За гэты час ствараецца платформа для перамоваў аб спыненьні рэпрэсіяў, аб амністыі асуджаных, аб спыненьні гібрыднай і санкцыйнай вайны, аб аднаўленьні пасажырскіх ліній авіяперавозак і г. д.

Сам па сабе такі ход падзей не пачнецца. Добра было б, каб з прапановай пра часовы мараторый выступіла і зьвярнулася б да абодвух бакоў нейкая знаная і аўтарытэтная ў грамадзтве арганізацыя альбо асоба. Такія арганізацыі і асобы ёсьць у Эўропе і ёсьць яшчэ ў Беларусі.

Пажадана, каб такія ініцыятывы зьявіліся якраз цяпер, бо ход падзей гібрыдна-санкцыйнай вайны ўмацоўвае прэтэнзіі і пазыцыі Расеі супроць Беларусі, пагражае стратай жыцьцёвай пэрспэктывы беларускаму грамадзтву і беларускім людзям, практычна, мінаючы аўтарытарны рэжым.

Яшчэ раз падкрэсьлю, што працяг гібрыдна-санкцыйнай вайны ў існуючых умовах, не ліквідуе рэжым Лукашэнкі, але можа разбурыць дзяржаву, суверэнітэт, эканоміку і культуру Беларусі, умацуе геапалітычныя пазыцыі пуцінскай Расеі на мапе Эўропы.

Магчымасьці, пэрспэктывы і паляпшэньне становішча мусілі б быць скарыстаныя людзьмі, якія разумеюць небясьпеку і дбаюць пра будучыню Беларусі і Усходняй Эўропы.

10 кастрычнік 2021 г. Зянон ПАЗЬНЯК
https://t.me/conservativechanel
162 views09:22
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 12:19:41
185 views09:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 08:25:29 https://t.me/kastus2. Падпісацца усім абавязкова!
247 views05:25
Адкрыць / каментаваць
2021-10-14 08:24:31
05.10.2021 Почему нельзя стрелять в чужие квадрокоптеры - 2
Нейтрализация российского оккупанта.
104 views05:24
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 16:07:09
Дзівосны новы свет

На наступным тыдні на ваеннай выставе ў Парыжы будзе прадстаўлена новая ізраільская тэхналогія, якая здольная "бачыць скрозь сцены" на вялікай адлегласці.

Гаворка ідзе пра апошняе вынаходства фірмы Camero-Tech - Xaver LR40 (XLR40).

Гэта партатыўная сістэма, якая можа выяўляць жывыя аб'екты, схаваныя за сценамі, на адлегласці больш за 50 метраў. Прылада з'яўляецца лёгкай па вазе. Яно можа дакладна вызначаць прысутнасць людзей і колькасць аб'ектаў, якія рухаюцца за сценамі ў рэжыме рэальнага часу.

@by_partyzan
69 views13:07
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 07:36:33
Варшава, сустрэча "лідаркі" з беларусамі
https://t.me/conservativechanel
310 views04:36
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 07:34:24 Калі сорамна за "новых лідараў" перад суседзямі

Каманда Ціханоўскай і Каардынацыйная рада выступае супраць люстрацыі (відэа на нашым YouTube-канале па гэтай тэматыцы "Час люстраваць Каардынацыйную раду?!:

)

А вось адвакат, праваабаронца, спэцыяліст у міжнародным крымінальным праве з Польшчы Томаш Віліньскі прытрымліваецца супрацьлеглай думкі: "Лукашэнка выкарыстоўвае цэлы дзяржаўны апарат, міліцыю, КДБ, суды для падпарадкаваньня групы людзей. Ён як функцыянэр Рэспублікі Беларусь з 10 жніўня 2020 году зьдзейсьніў злачынства, якое заключаецца ў кіраўніцтве арганізаванай злачыннай групай, узброенай тэрарыстычнай групоўкай, у якую ўвайшлі функцыянэры МУС, КДБ, АМАП і іншыя. Я буду старацца і абяцаю гэта ўсім беларусам, што буду рабіць усё, каб Лукашэнка, афіцэры АМАП, КДБ, МУС і іншыя асобы, якія выконвалі злачынныя загады, сталі перад справядлівым і сумленным судом". Крыніца: https://goo.su/8BE0

Вось і атрымліваецца, што паляка больш хвалююць злачынствы супраць беларусаў, чым "новых лідараў"…
93 views04:34
Адкрыць / каментаваць
2021-10-12 07:29:55
Ю. Навіцкі
Важны паказчык.
Чалавек, які публічна кажа, што АДКБ жыцьцёва неабходная для Беларусі, а “сумесная кіраўніцкая праца мае прывясьці да таго, што людзі будуць лепш ставіцца да Саюзнае дзяржавы”, зараз як прыхільнік пераменаў ды “апанэнт рэжыму” актыўна агітуе за ўдзел у т.зв. “рэферэндуме”.
Гаворка ідзе пра Аляксандра Скурчаева, які на гэты час займае, судзячы з усяго, значнае мейсца ў арганізацыйных структурах “Сходу”.
Зусім нядаўна я пра яго ўжо пісаў.

Крыніцы:
https://t.me/alexandrskurchaev (вэб-архіў: https://archive.ph/nhXfD)

https://www.facebook.com/juri.novicki/posts/4425085134219759
https://t.me/conservativechanel
443 viewsedited  04:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-11 09:20:27

95 views06:20
Адкрыць / каментаваць