Get Mystery Box with random crypto!

КБН

Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН К
Лагатып тэлеграм-канала conservativechanel — КБН
Адрас канала: @conservativechanel
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 83
Апісанне з канала

Беларусь Перад Усім

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 11

2021-10-30 13:02:36
Крыніца старонка фб Сяргей Навумчык
Пры пераезьдзе мяжы разам з Пазьняком маёй жонцы прыйшлося даць хабар расейскім мытнікам (чарговы фрагмэнт «96» - па спасылцы ў камэнтары). На гэтым фота Пазьняк, мы з Галяй, Чарнавіл з жонкай Аленай у сакавіку 1996 у штаб-кватэры РУХу ў Кіеве. Не сумняюся, што гібель Чарнавіла ў аўтакатастрофе 25 сакавіка 1999 была арганізаваным, прадуманым да дробязяў забойствам – як ні сэкунды не сумняюся і ў тым, што быў бы забіты і Пазьняк, калі б ня выехаў у эміграцыю.
https://t.me/conservativechanel
782 viewsedited  10:02
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 13:00:16 Крыніца: старонка фб Сяргей Навумчык
Пры пераезьдзе мяжы разам з Пазьняком маёй жонцы прыйшлося даць хабар расейскім мытнікам (чарговы фрагмэнт «96» - па спасылцы ў камэнтары). На гэтым фота Пазьняк, мы з Галяй, Чарнавіл з жонкай Аленай у сакавіку 1996 у штаб-кватэры РУХу ў Кіеве. Не сумняюся, што гібель Чарнавіла ў аўтакатастрофе 25 сакавіка 1999 была арганізаваным, прадуманым да дробязяў забойствам – як ні сэкунды не сумняюся і ў тым, што быў бы забіты і Пазьняк, калі б ня выехаў у эміграцыю.
https://t.me/conservativechanel
145 views10:00
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 08:03:01 Алесь Дудар “Пасеклі наш край”

Пасеклі Край наш папалам,
Каб панскай вытаргаваць ласкі.
Вось гэта - вам, а гэта - нам,
Няма сумлення ў душах рабскіх.

І цягнем мы на новы строй
Старую песню і чужую:
Цыгане шумнаю талпой
Па Бесарабіі качуюць...

За ўсходнім дэспатам-царком
Мы бегаем на задніх лапах,
Нью-Ёрку грозім кулаком
І Чэмберлена лаем трапна.

Засыплем шапкамі яго,
Ура, ура - патопім ў соплях.
А нас тым часам з году ў год
Тут прадаюць ўраздроб і оптам.

Мы не шкадуем мазалёў.
Мы за чужых праклёны роім,
Але без торгу і без слоў
Мы аддаем сваіх герояў.

Не смеем нават гаварыць
І думаць без крамлёўскай візы,
Без нас ўсё робяць махляры
Ды міжнародныя падлізы.

Распаўся б камень ад жальбы
Калі б ён знаў, як торг над намі
Вядуць маскоўскія рабы
З велікапольскімі панамі.

О, ганьба, ганьба! Ў нашы дні
Такі разлом, туга такая!
І баюць байкі баюны
Северо-Западного края...

Плююць на сонца і на дзень.
О, дух наш вольны, дзе ты, дзе ты?
Ім мураўёўскі б гальштук ўздзець,
Нашчадкам мураўёўскім гэтым...

Але яшчэ глушыце кроў.
Гарыць душа і час настане,
Калі з-за поля, з-за бароў
Па-беларуску сонца гляне.

Тады мы ў шэрагах сваіх,
Быць можа, шмат каго не ўбачым.
З тугою ў сэрцы ўспомнім іх,
Але ніколі не заплачам.

А дзень чырвоны зацвіце,
І мы гукнем яму: «Дабрыдзень».
І са шчытом ці на шчыце
Ў краіну нашу зноў мы прыйдзем.

1928
https://t.me/conservativechanel

#ночпаэтаў
313 views05:03
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 07:56:18
Курапаты.Зянон Пазняк і галовы ахвяр сталінскіх рэпрэсій, выкінутых сучаснымі варварамі нібы патрушчаныя жбаны. Гэта таксама наша гісторыя. Пачатак дзевяностых мінулага стагоддзя...
https://t.me/conservativechanel
197 views04:56
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 20:59:17
738 views17:59
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 19:16:56 НАВОШТА “НОВЫ ЧАС” РАСПАЎСЮДЖВАЕ ПРЫМІТЫЎНУЮ ЎАВЕДАМУЮ ХЛУСЬНЮ? “— Я ведаю, чаму ў 1994 годзе Пазняк не перамог на выбарах. Я была на плошчы, калі ён з трыбуны сказаў: «На тым слупе будзем вешаць ярых камуністаў». У мяне ўнутры ўсё абарвалася. Я адчула, што гэта той момант, калі ён забіў цвік у нашу перамогу - — дзеліцца ўспамінамі жанчына».

Гэты прыём "успамінацелей" быў запушчаны КГБ у 1994 годзе (як і тое, што Пазьняк нібыта пазбавіць пэнсіянэраў пэнсій; іншая няпраўда - што бацька Пазьняка нібыта служыў у паліцаях -- ішла са штаб "маладых ваўкоў" Лукашэнкі).

Не казаў Пазьняк такога. Ні пра «вешаць» камуністаў. ні пра «расстрэльваць».

І гэта пацьвердзіць любы актывіст БНФ тых часоў, увогуле кожны, хто цікавіўся палітыкай хаця б у мінімальнай ступені. Усе сэсіі ВС запісваліся, як і мітынгі (пастаянна былі апэратары КДБ і МУС), і калі б Пазьняк сказаў нешта падобнае – сотні разоў пракруцілі б па БТ ужо пры Кебічу, ня кажучы што пры Лукашэнку. Няўжо цяжка уключыць логіку?

(Матэрыял быў апублікаваны ў верасьні, але спасылку даслалі цяпер).
248 views16:16
Адкрыць / каментаваць
2021-10-29 09:19:29
284 views06:19
Адкрыць / каментаваць
2021-10-28 09:32:54
Прижизненный портрет Петра1 работы неизвестного художника, предположительно Ивана Никитина (как я понял, единственного на то время московского художника с европейским стилем изображения), начало 18 века.
110 views06:32
Адкрыць / каментаваць
2021-10-25 07:08:10 https://www.currenttime.tv/a/gosdepartament-ssha-vnes-rossiyan-v-kategoriyu-bezdomnyh-nacionalnostei/31527027.html
114 views04:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-22 13:47:09
"Асуджаны на 10 год адвакат Максім Знак даў інтэрвію з-за кратаў" (РадСвабода).
1). Ёсьць пару пытаньняў. Чаму, напрыклад, Дзяніс Івашын не дае інтэрв'ю з-за кратаў?
2). "дэмСМІ": “Выбітны адвакат Максім Знак, асуджаны на 10 год, даў інтэрв'ю з-за кратаў”
І колькі ж людзей выратаваў гэты выбітны “адвакат”, які нават ніколі не займаўся праваабарончай дзейнасьцю?
297 views10:47
Адкрыць / каментаваць