Get Mystery Box with random crypto!

Калі я яшчэ жыў у Барысаве і вучыўся ў музычнае школе, мы з хл | Беларуская музыка

Калі я яшчэ жыў у Барысаве і вучыўся ў музычнае школе, мы з хлопцамі сабралі свой першы блэк-метал гурт і рэпетавалі з ім у сутарэннях палаца культуры. Гэтая музыка заўсёды вабіла мяне сваёй атмасферай: я не прымаў яе на ідэалагічным узроўні, але вельмі любіў свойасаблівы вайб. Прыкладна ў той жа час я ўпершыню убачыў кліп беларускага гурта Medievil «К чертям!»

Гэта вельмі моцна адрознівалася ад таго, што я чуў дагэтуль. Сырое гучанне, скрыпучы вакал, цікавая структура кампазіцыі — усё гэта было вельмі атмасферна! Эпоха дыял-апу не дазваляла мне ў тую ж секунду заняцца ашалелым вэб-сёрфінгам, таму дасканала я пазнаёміўся з творчасцю Medievil ужо ва ўнутранай сетцы мінскага інтэрната.

Medievil гралі неўтульную і складаную артавую музыку. Калі вы прызвычаіліся да таго, што блэк метал — гэта зацыкленая немудрагелістая мелодыя і бластбіты, то тут зусім іншы падыход: гэта авангардны калектыў, які шмат эксперыментаваў з формай і гучаннем. Такое зараз робяць, напрыклад, фіны Oranssi Pazuzu. Выдатны прыклад, калі музыкам занадта цесна ў межах аднаго жанру і яны спрабуюць прабіцца за яго межы і зрабіць цалкам аўтэнтычны прадукт.

На жаль, гісторыя гурта скончылася ў 2010 годзе, і за гэты час хлопцы паспелі запісаць тры паўнафарматныя альбомы. Я пакіну тут дзве спасылкі

Той самы кліп «К чертям!»



І апошні лонгплэй «Atruta»