Get Mystery Box with random crypto!

З гуртом Nizkiz у мяне звязана асабістая гісторыя. Даўно, калі | Беларуская музыка

З гуртом Nizkiz у мяне звязана асабістая гісторыя. Даўно, калі мы яшчэ рабілі сайт Ultra-Music і праводзілі прэмію UMA, я звязаўся са сваім сябрам і аднагрупнікам Васілём Садоўскім, які тады працаваў на «Радыё ОНТ»: думалі пра тое, як зрабіць нейкае прома перад узнагародамі. Тады Васіль прапанаваў спецыяльную намінацыю ад радыё: хлопцы самі выбіраюць гурт, які яе атрымае.

У выніку гэтую спецнамінацыю атрымаў гурт Nizkiz, які тады толькі выдаў дэбютны альбом і знаходзіўся ў незразумелым стане: хлопцы былі стомленыя бясконцымі «салянкамі» адбораў на фестывалі, даволі спакойнай рэакцыяй на першы лонгплэй і, быццам, нават думалі закрываць гурт. Але гэтая намінацыя дала імпульс.

На жаль, Васі ўжо няма з намі. Ад яго нам засталіся ўспаміны і любімая музыка, якую ён вельмі любіў і прасоўваў усімі магчымымі спосабамі. Сярод яго любімых гуртоў былі і Nizkiz. Я вельмі рады, што ў хлопцаў усё атрымалася: зараз гэта адзін з самых папулярных і харызматычных беларускіх гуртоў.

Nizkiz запісалі шмат якаснага і цікавага матэрыялу, але сёння я прапаную вам паслухаць менавіта дэбютны альбом, каб узгадаць, з чаго ўсё пачыналася.

https://soundcloud.com/nizkiz/sets/nizkiz