Get Mystery Box with random crypto!

Гэта сапраўды «шэрыя кардыналы» беларускага року: адзін з самы | Беларуская музыка

Гэта сапраўды «шэрыя кардыналы» беларускага року: адзін з самых прадуктыўных і харызматычных гуртоў, які запісаў больш за сто альбомаў (дакладную лічбу не назаву, бо яе, напэўна нават не існуе). З The UNB гісторыя такая: яны ці падабаюцца адразу і тады вы навечна ў фан-клубе, ці проста праходзьце міма: ну не ваша гэта.

Гэта вельмі тэкстацэнтрычны гурт, які трэба менавіта слухаць — не фонам і напаўвуха, а ўважліва, каб нічога не прапусціць. Калі вам падабаецца Хармс, то дакладна вы палюбіце The UNB і будзеце часта цытаваць некаторыя песні на сустрэчах з сябрамі, таму што ну як не заспяваць «Галина стоп! Стоп, Галина, не беги! Голеностоп свой побереги!» Ці хіт «Мыши мочатся в сыр, чем выражают явный протест».

Складана пісаць пра нейкі канкрэтны альбом гурта, бо іх шмат і класных запамінальных песен таксама багата. Таму проста паспрабуйце зразумець The UNB — калі ў вас гэта атрымаецца, вы станеце лепшымі сябрамі. Я, напрыклад, вельмі шкадую, што не развітаўся з ім у «Графіці», калі з’язджаў з Мінску. Бо ўжо і «Графіці» няма. А ці ёсць The UNB? У нашых сэрцах дакладна!