Get Mystery Box with random crypto!

Калі б мне прапанавалі выбраць найлепшы альбом «Петли Пристрас | Беларуская музыка

Калі б мне прапанавалі выбраць найлепшы альбом «Петли Пристрастия», я б не змог. Бо сярод іх ёсць шыкоўны дэбютнік з абсалютна экзістэнцыяльнай лірыкай і такім магутным драйвам, што хапіла б на асвятленне Асіповіцкага раёна. Ці арт-рокавая «Гипнопедия» з чароўнымі мелодыямі. Я не кажу пра тыя запісы, якія мы ведаем па хітах кшталту «Груз» ці «Цветок».

Але сёння хачу распавесці пра трэці альбом гурта «Фобос», напэўна, мой любімы. Мінімалістычны, непрычасаны, неўтульны, але настолькі шчыльны і канцэптуальны, што проста не мае слабых месцаў. У ім ёсць драйвовыя нумары, пад якія кожны раз пад сцэнай адбываецца бязлітасны слэм, сумныя песні пра жыццё маленькага чалавека і трывожны, адчайны шэдэўр — песня «Сатурн».

Гэты альбом гучыць так, нібыта ён прыдуманы і спеты ў стане змагання з моцным абстынентным сіндромам: калі не жывеш, а намагаешся вярнуцца да жыцця, калі дэкарацыі ў выглядзе панэлек і прамысловай зоны дабівае тваю свядомасць, калі лепшае рашэнне — легчы пад коўдру і ціхенька стагнаць ад адчування трывогі і болю. «Фобос» — гэта пра думкі чалавека ў пазіцыі кволай бульбачкі, і ў гэтым яго прыгажосць: ён вельмі дакладна фармулюе няўтульнасць чалавечай асобы ў бездапаможным стане.

https://soundcloud.com/34magnet/sets/petlya-pristrastiya-fobos