Get Mystery Box with random crypto!

Гэты альбом выйшаў так, каб ніхто яго не заўважыў: у апошні дз | Беларуская музыка

Гэты альбом выйшаў так, каб ніхто яго не заўважыў: у апошні дзень года, калі усе займаюцца святочным аліўе і слухаюць зусім іншую музыку. Дагэтуль не разумею, чаму Паша Кузюковіч вырашыў зрабіць менавіта так, але ён настолькі трапіў у мой настрой, што я сядзеў і слухаў гэты запіс на рэпіце.

Калі вы не ведаеце Пашу, то я вам патлумачу, што гэта за чалавек. Некалі ён граў у «ляпісах», потым граў Арво Пярта, паралельна ствараў і працягвае ствараць сваю музыку. То бок, для чалавека не існуе стылістычных і іншых межаў: ён проста вельмі любіць музыку і распавядае пра яе з такім захапленнем, што хочацца бегчы дамоў і слухаць-слухаць-слухаць.

Вось так і з The Sandman, у якім быццам жыве душа Пашы. Памятаю, як мы сядзелі з ім у «Галерэі Ў», я слухаў яго і захапляўся музыкай, яшчэ не пачуўшы яе. Апісваць тое, што ты робіш, гэта таксама вялікі талент. А потым уключыў гэты альбом і на некаторы час проста выключыўся з рэальнасці. Трапіў у нейкае іншае вымярэнне. І ў гэтым вялікі талент Кузюковіча: спачатку зацікавіць, а потым апраўдаць чаканні.

Гэты альбом — чароўны сон, музычная тэрапія для параненых душ. Слухайце яго, калі дрэнна. Слухайце у самых складаных сітуацыях. Музыка — гэта найлепшы сродак правесці час у рэжыме чакання.

https://www.experty.by/content/pafnutiys-dreams-sandman-audio