Get Mystery Box with random crypto!

Гэта быў мой асабісты фэйл: я слухаў альбом у 2014 годзе, калі | Беларуская музыка

Гэта быў мой асабісты фэйл: я слухаў альбом у 2014 годзе, калі думалася, што ўсё спакойна. Шмат хто з нас так думаў, таму лірыка «Грамадазнаўства» падалася несвоечасовай. Маўляў, нешта гэты Вольскі нагнятае. Праз восем год усе мы цудоўна разумеем, што не нагнятаў. Тады я напісаў пра альбом нешта не вельмі прыемнае. Бо дурань быў!

«Грамадазнаўства» — гэта самы важны альбом у сольнай кар’еры Лявона Вольскага. Запіс, які фармулюе ўсё тое, з чым мы жылі і жывем цяпер. Не верыце? Уключыце песню «Чужы». Паслухайце пра міліцыянтаў і прастытутак. Ці падумайце над сэнсам кампазіцыі «Краіны няма». Гэта звышактуальны альбом, які імгненна перадае ўсё тое, што назапашвалася ў нас дзесяцігоддзямі.

Усе песні — хукі. Амаль без слабых месцаў. Жорсткі, бескампрамісны, неўтульны. Пры гэтым з крутымі мелодыямі, якасным гукам, фірмовай падачай Вольскага. І, нібыта спроба даць надзею ў канцы гэтай беларускай антыўтопіі, апошнім нумарам гучыць пяшчотная балада «Маё каханне» — ці не найлепшы нумар у сучаснай беларускай поп-музыцы. Цяпер можна сказаць дакладна, што гэты запіс — класіка беларускага року, важны экспанат у нашым ментальным музеі музычнай славы.

https://soundcloud.com/34magnet/sets/volski-hramadaznaustva