Get Mystery Box with random crypto!

Калі людзі ўпершыню слухаюць гэты альбом, то спачатку не верац | Беларуская музыка

Калі людзі ўпершыню слухаюць гэты альбом, то спачатку не вераць у тое, што яго запісалі беларусы. Ён з’явіўся ў перыяд росквіту чарговая хвалі індзі, калі ў Мінску кожны тыдзень ладзіліся канцэрты і «брытанскія» вечарыны, а гітарных гуртоў было столькі, што хапіла б на лакальны Гластанберы са сваімі хэдлайнерамі і пачаткоўцамі.

Але Sang Sattawood вылучаліся на гэтым фоне. Канешне, іх можна было параўноўваць з The Kills ці The Dead Weather, але толькі каб апісаць прыкладны характар музыкі, якую граў гурт. Гэта было нешта вельмі сваё, аўтэнтычнае — паміж трыма музыкамі ўзнікла сапраўдная магія і, дзякуючы ёй, з’явіўся альбом Tree.

Такую музыку маглі б граць у любым куточку гэтай планеты. Яна магла б гучаць на буйных фестывалях і ў плэеры ва ўмоўнага амерыканца, аўстралійца ці аргентынца. Гэта музыка без стылістычных абмежаванняў і надакучлівых тэгаў: проста тры таленавітых чалавека стварылі разам нешта настолькі чароўнае, што нават праз дзесяць год пасля рэлізу гэты запіс гучыць так, быццам толькі ўчора з’явіўся на стрымінгавых пляцоўках.

Гітара, бубны і вакал — просты складнік, але Sang Sattawood так па-майстэрску заміксавалі гэтыя кампаненты, што ўсе магчымыя хібы такой інструментальная аскезы проста перасталі існаваць.

На жаль, гэта адзіны альбом, які стварылі музыкі разам. Пасля — кожны пайшоў сваёй сцежкай, але пасля іх сумеснага псіхадэлічнага падарожжа у нас ёсць сапраўдны дыямент: альбом Tree.

https://soundcloud.com/sang-sattawood/sets/tree