Get Mystery Box with random crypto!

Жэня — касмічны. На першы погляд, дзівак, які жыве ў сваім све | Беларуская музыка

Жэня — касмічны. На першы погляд, дзівак, які жыве ў сваім свеце і толькі фізічна існуе ў гэтым вымярэнні. Але калі пачынаеш з ім размаўляць, разумееш, што ён вельмі тонка адчувае рэчаіснасць: размовы з гэтым хлопцам заўсёды атрымліваліся чароўныя!

Ён жыве ў Гародні: горадзе, які і сам існуе ў іншым вымярэнні. Тут была і ёсць фантастычная андэграўндная сцэна, пра якую я вам яшчэ абавязкова распавяду. А сёння хачу расказаць пра сольны праект Яўгена Кучмейны. Ён называецца .К. Вось так лаканічна і каб нагугліць было максімальна складана.

Першыя рэакцыі на музыку Жэні — Леанід Фёдараў і Аляксандр Васільеў. Часткова гэта правільныя асацыяцыі, але не зусім дакладныя, бо музыка .К вельмі асабістая і нават інтымная. Усё гэта часам нагадвае нейкі шаманскі рытуал, плынь свядомасці — і за гэтым вельмі цікава назіраць, бо гэта свядомасць таленавітага чалавека. Псіхадэлічнае падарожжа ва ўнутраны свет, сеанс заходнебеларускай магіі, чыстае мастацтва, калі ўсе рэферэнсы і аналогіі проста непатрэбныя.

Гэтыя запісы не пра тэхнічную дасканаласць і трапнасць выказвання, а пра нешта жывое. Такое немагчыма рэканструяваць і зрабіць толькі дзякуючы розуму. Для таго, каб стварыць гэтую музыку, трэба вельмі тонка адчуваць свет гукаў.

https://tchk.bandcamp.com/album/--2