Get Mystery Box with random crypto!

Беларусізацыя

Лагатып тэлеграм-канала bielarusizacyja — Беларусізацыя Б
Лагатып тэлеграм-канала bielarusizacyja — Беларусізацыя
Адрас канала: @bielarusizacyja
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 738
Апісанне з канала

💬 Размовы — https://t.me/bielarusizacyja_razmovy

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-05-10 20:54:40 Міністэрства культуры Беларусі абвясціла конкурс на памятны знак «Уз'яднанне», прысвечаны далучэнню Заходняй Беларусі да БССР. Магчымым месцам разглядаецца скрыжаванне пр. Пераможцаў і Машэрава, сам манумент можа быць створаны ў выглядзе трыумфальнай аркі. Гістарычная даведка пра жахі паланізацыі сімвалічна прыведзена на рускай мове. У ёй таксама адсутнічаюць любыя згадкі пра сакрэтны пратакол пакта Молатава — Рыбентропа, якім нацысты і Саветы падзялілі Усходнюю Еўропу між сабой.

Падзея між тым сапраўды лёсавызначальная для беларускай нацыі, таму хацелася б, каб конкурс не абміналі з прычыны яго выкарыстання ў ідэалагічных мэтах цяперашнімі ўладамі.

#помнікі #Мінск
1.2K views17:54
Адкрыць / каментаваць
2021-05-07 17:44:20 ​​Сёння мы даведаліся, што па-новаму выдадзены раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" ўжо амаль месяц знаходзіцца на экспертызе ў Мінскай абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяўленняў экстрэмізму. Па правілах, заключэнне эксперты павінны даць цягам 30 каляндарных дзён. Але гэтага тэрміну шаноўным экспертам аказалася замала, найверагодней, сёння экспертыза будзе працягнутая яшчэ на 20 каляндарных дзён "по причинам сложности исследования" (афіцыйная фармуліроўка з палажэння дзейнасці экспертнай камісіі).

Мы, канечне, радыя, што шаноўныя эксперты яшчэ 20 дзён будуць цешыцца выдатнай беларускай прозай, атрымліваць асалоду ад прыгожай і багатай беларускай мовы, якой напісаны гэты, не пабаімся сказаць, вялікі твор беларускай літаратуры XXI стагоддзя, які дакладна ўвойдзе ў канон сусветнай літаратуры.

Аднак ёсць і сумны момант. Мы вельмі разлічвалі на продажы гэтай кнігі. Нашы банкаўскія рахункі па-ранейшаму заблакаваныя. З-за адсутнасці новых кніг-бестселераў нашы продажы з красавіка значна ўпалі, унутраныя рэсурсы амаль вычарпаныя. Цяпер мы рэальна аказаліся пад пагрозай спынення дзейнасці.

!!! Мы просім вашай падтрымкі, і з гэтай мэтай абвяшчаем татальны распродаж нашых кніг у краме www.januskevic.by, які працягнецца да 14 траўня.

У нас вялікія выдавецкія планы, і наша работа па перадвыдавецкай падрыхтоўцы кніг не прыпыняецца. Нам ідуць насустрач праваўладальнікі замежных твораў, даючы адтэрміноўку плацяжоў, партнёры ў краіне таксама збольшага ставяцца да нашай сітуацыі з разуменнем.

У бліжэйшы час павінны выйсці "Сараеўскае Мальбара" Міленкі Ергавіча (Харватыя) і "Сёння я не хацела б з сабой сустракацца" нобелеўскага лаўрэата Герты Мюлер. Ідзе праца над перакладамі новых кніг пра Гары Потэра ("Вязень Азбакана") і Ведзьмара ("Кроў эльфаў"), "Зорнымі дзённікамі" Станіслава Лема. Восенню мы плануем выдаць шыкоўны раман Дамінікі Словік (Польшча) "Зімоўля", славутую "Восень патрыярха" Габрыеля Гарсія Маркеса, ашаламляльны бестселер Шчэпана Твардаха (Польшча) "Кароль".

Для дзетак рыхтуем новыя кнігі Эрвіна Мозэра і Святланы Татарнікавай.

Мы вядзём перамовы над беларускім выданнем новага рамана Салі Руні (Ірландыя), аднаго з твораў Кормака Макарці (ЗША) (пакуль таямніца!). А неўзабаве, спадзяёмся, раскажам увогуле пра "бамбічэскую" падзею.

Нас пастаянна штурмуюць чытачы з пытаннем, калі ж стане даступным новым выданне "Сабак Эўропы", і пакуль нічога не можам сказаць, апрача таго, што трэба пачакаць з навінамі недзе да 26 траўня...

І напрыканцы. Будзе новая кніга Альгерда Бахарэвіча. "Хлопчык і сьнег". І гэта вельмі радуе.
844 views14:44
Адкрыць / каментаваць
2021-05-04 16:34:01
У Беларусі працягваецца этнацыд беларускага народу. Жыхарка Менска правяла ноч у ізалятары і атрымала штраф 2320 рублёў за фіранкі з народным арнаментам.

#русіфікацыя
915 views13:34
Адкрыць / каментаваць
2021-05-04 14:07:32
2 траўня ў Багданаве быў адкрыты помнік знакамітаму мастаку Фердынанду Рушчыцу. Аўтарам бюста з'яўляецца вядомы беларускі скульптар Валяр'ян Янушкевіч, праект фінансаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

#помнікі #багданава
https://t.me/vasiliskiupahodzie/560
787 views11:07
Адкрыць / каментаваць
2021-04-29 19:06:19
Сёння споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Міколы Ермаловіча (1921—2000), заснавальніка новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі. Ягоныя працы зрабілі вялікі ўнёсак у папулярызацыю нацыянальнай гісторыі, і паўплывалі на далейшае развіццё гістарычнай навукі.
1.1K views16:06
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 17:28:30
Савушкин продукт (спонсар тэрарызму) пераводзіць свой брэнд Бярозка на беларускую мову.
Уся інфармацыя на ўпакоўцы: нэймінг, слоган, тэхнічная інфармацыя аб складніках і вытворчасці, — будзе пададзена на беларускай мове.
1.0K views14:28
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 17:24:57 У Амелянцы ўсё ж закрываюць беларускую школу. Вучняў пераводзяць у рускую школу, якая месціцца за 20 км ад беларускай.

#русіфікацыя

https://euroradio.pl/u-amelyancy-zakryvayuc-belaruskamounuyu-shkolu
786 views14:24
Адкрыць / каментаваць
2021-04-28 17:22:44
Інфармацыйныя шыльды на старых камяніцах у Каменцы. Толькі беларускай мове месца не знайшлося.

Фота
#каменец
600 views14:22
Адкрыць / каментаваць
2021-04-25 12:18:03 Сягоння by.tribuna.com, onliner.by і tut.by ладзяць беларускамоўную нядзелю, публікуюць цікавыя матэрыялы па-беларуску.
2.2K views09:18
Адкрыць / каментаваць
2021-04-17 09:38:24 У Віцебску вынеслі на грамадскае абмеркаванне назвы вуліц у новым раёне Чаромушкі. Набор стандартны: герой Вялікай Айчыннай вайны, камуніст-кіраўнік гаркама КПБ і, нечакана, гарвыканкамаўская газета, якой сёлета споўнілася ўсяго 30 гадоў. Ні гістарычных…
1.7K views06:38
Адкрыць / каментаваць