Get Mystery Box with random crypto!

Беларусізацыя

Лагатып тэлеграм-канала bielarusizacyja — Беларусізацыя Б
Лагатып тэлеграм-канала bielarusizacyja — Беларусізацыя
Адрас канала: @bielarusizacyja
Катэгорыі: Мовы
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 738
Апісанне з канала

💬 Размовы — https://t.me/bielarusizacyja_razmovy

Ratings & Reviews

2.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-08-17 15:13:34 У рамках русіфікацыі Беларусі плануецца ліквідацыя Саюза беларускіх пісьменнікаў, які дзейнічае з 1930-х гадоў.

#русіфікацыя
301 views12:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-09 12:02:01 Літоўскія нацыяналісты ў ангельскамоўнай Вікіпедыі дамагліся выдалення артыкула пра беларускі герб «Пагоня», цяперака старонка Pahonia ёсць толькі перанакіраваннем на артыкул пра герб сучаснай Літвы (Coat of arms of Lithuania), адпаведна гербам Беларусі 1991—1995 цяпер герб Літвы.

Просім беларусаў замежжа не пакідаць без увагі іншамоўныя Вікіпедыі, і далучацца да напісання артыкулаў на мовах, якімі яны валодаюць. Сёння Вікіпедыя — адна з галоўных крыніц звестак у сеціве, адпаведна ад прадстаўленасці там беларускай тэмы залежыць прадстаўленасць Беларусі ў свеце. Таксама заклікаем далучацца да напісання артыкулаў у беларускамоўнай Вікіпедыі, бо ўва ўмовах этнацыду і цэнзуры распаўсюджванне запраўдных звестак вельмі важнае.
215 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-12 14:39:17 Пакуль мы з вамі перажываем чарговае нацыянальнае адраджэнне, у Драгічыне Брэсцкай вобласці пайшлі адваротным шляхам да Северо-Западного края. На грамадскае абмеркаванне райвыканкамам вынесена пытанне надання новым вуліцам наступных назваў:
«вулiца Маскоўская» («улица Московская»);
«вулiца Пятра Баграціёна» («улица Петра Багратиона»);
«вулiца Івана Айвазоўскага» («улица Ивана Айвазовского»);
«вулiца Георгія Жукава» («улица Георгия Жукова»).
Ніхто з іх з Драгічынам не звязаны, а да Масквы ўвогуле 1000 км. Для паўнаты ашчушчэній бракуе хіба што вуліцы Мураўёва ды якой Серпухаўскай ці Каломенскай.

У сувязі з гэтым прапануем вам падпісаць петыцыю з просьбай ушанаваць у гарадской тапаніміцы выдатных ураджэнцаў краю, а не выдзіраць выпадковых асоб з расійскага пантэона.

Дасылаць свае асобныя звароты таксама можна па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце.

#тапаніміка #русіфікацыя #Драгічын
https://petitions.by/petitions/5007
125 views11:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-10 19:11:36 У Драгічыне (Берасцейская вобласць) прапануюць назвы для новых вуліц. Ідзе абмеркаванне.

Відаць, прапанова па назвах прыйшла з метраполіі:

Проектируемым улицам в квартале индивидуальной жилой застройки в границах улиц Ленина, Брестская, Белова в г. Дрогичине предлагается присвоить следующие наименования:

проектируемой улице № 1 – «вулiца Маско'ўская» (на белорусском языке), «улица Моско'вская» (на русском языке);

проектируемой улице № 3 - «вулiца Пятра' Багра'ціёна» (на белорусском языке), «улица Петра' Багра'тиона» (на русском языке);

проектируемой улице № 4 - «вулiца Іва'на Айвазо'ўскага» (на белорусском языке), «улица Ива'на Айвазо'вского» (на русском языке);

проектируемой улице № 5 - «вулiца Гео'ргія Жу'кава» (на белорусском языке), «улица Гео'ргия Жу'кова» (на русском языке).

Проектируемой улице № 10 в квартале индивидуальной жилой застройки в северо-западной части г. Дрогичина предлагается присвоить наименование «вулiца Маско'ўская» (на белорусском языке), «улица Моско'вская» (на русском языке).

Невядома, ці прыслухваецца яшчэ хто ў кабінетах да меркаванняў беларусаў, але свае заўвагі і назвы можна прапаноўваць да 10 жніўня, што вам раім зрабіць.

Звароты пісаць па электронным адрасе drgrik@brest.by, альбо па фізічным адрасе па спасылцы, альбо праз форму электронных зваротаў на сайце

http://drogichin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=76971%3A2021-07-09-06-08-32&catid=732%3A2012-11-01-07-09-18&Itemid=2733&lang=ru
319 viewsedited  16:11
Адкрыць / каментаваць
2021-06-22 19:27:38 Далучайся да марафону агучвання сказаў па-беларуску. Гэта дапаможа распрацаваць алгарытм распазнавання беларускага маўлення.

Зайдзі на https://commonvoice.mozilla.org/be

Пачынай начытваць сказы. Гэта можна рабіць нават з тэлефона без рэгістрацыі.

Правярай начытаныя іншымі сказы.
2.1K views16:27
Адкрыць / каментаваць
2021-06-17 20:01:34
Палітвязня Валадара Цурпанава ўжо двойчы адпраўлялі ў карцар за просьбу, каб турэмшчыкі з ім гаварылі па-беларуску

Што вядома пра гэтага чалавека, мантажніка з Магілёва?

https://nn.by/?c=ar&i=274680
613 views17:01
Адкрыць / каментаваць
2021-06-12 17:31:35 У новай школе каля Новай Баравой набіраюць беларускамоўны першы клас

У сярэдняй школе №1 вёскі Копішча (гэта літаральна 200 метраў ад края Мінска) адкрываецца першы клас з беларускай мовай навучання. У першую чаргу арыентуюца на дзяцей з вёсак Баравая, Дроздава, Копішча, Валяр’янава і пасёлка Сонечны.
916 views14:31
Адкрыць / каментаваць
2021-06-10 15:28:22
Чысткі ў Магілёўскім універсітэце: прымусілі сысці ўжо трох беларускамоўных выкладчыкаў

Усе трое яшчэ год назад віселі на дошцы гонару ВНУ, а цяпер аказаліся непатрэбнымі.

https://nn.by/?c=ar&i=274319
830 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-06-09 15:10:42
Сёння, 9 чэрвеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Івана Луцкевіча, аднаго з пачынальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам ён быў ініцыятарам абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
942 views12:10
Адкрыць / каментаваць
2021-05-21 22:15:27
У шклоўскай калоніі памёр грамадскі актывіст і палітвязень Вітольд Ашурак. Яму было 50 гадоў.
Вечная памяць
1.1K views19:15
Адкрыць / каментаваць