Get Mystery Box with random crypto!

Літоўскія нацыяналісты ў ангельскамоўнай Вікіпедыі дамагліся в | Беларусізацыя

Літоўскія нацыяналісты ў ангельскамоўнай Вікіпедыі дамагліся выдалення артыкула пра беларускі герб «Пагоня», цяперака старонка Pahonia ёсць толькі перанакіраваннем на артыкул пра герб сучаснай Літвы (Coat of arms of Lithuania), адпаведна гербам Беларусі 1991—1995 цяпер герб Літвы.

Просім беларусаў замежжа не пакідаць без увагі іншамоўныя Вікіпедыі, і далучацца да напісання артыкулаў на мовах, якімі яны валодаюць. Сёння Вікіпедыя — адна з галоўных крыніц звестак у сеціве, адпаведна ад прадстаўленасці там беларускай тэмы залежыць прадстаўленасць Беларусі ў свеце. Таксама заклікаем далучацца да напісання артыкулаў у беларускамоўнай Вікіпедыі, бо ўва ўмовах этнацыду і цэнзуры распаўсюджванне запраўдных звестак вельмі важнае.