Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія падкасты

Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты Б
Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты
Адрас канала: @belpodcasts
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 727
Апісанне з канала

Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі.
Беларускамоўных падкастаў пакуль не шмат, то ў якасці выключэння тут можа з'яўляцца інфармацыя і пра рускамоўныя – але абавязкова звязаныя з Беларуссю.
by.podcasts@gmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 3

2021-09-21 16:18:15 Я ўжо пісала пра падкаст “Гісторыя Беларусі” - і атрымала зваротную сувязь ад яго стваральнікаў. Лічу важным падзяліцца з вамі тым, што я даведалася ад іх.

Так, я пісала ў сваім водгуку пра тое, што падкаст відавочна разлічаны на абітурыентаў, бо працягласць першых выпускаў была вельмі вялікай. Мне патлумачылі, што сапраўды, першапачатковая задума была стварыць падкаст для тых, хто рыхтуецца здаваць экзамены. Але пасля канцэпцыя змянілася“было прынята рашэнне зрабіць якасны акадэмічны падкаст на матэрыялах крыніц, рэкамендаваных дасведчанымі гісторыкамі.

Цяпер усе эпізоды будуць не даўжэй за 20-30 хвілін - у залежнасці ад тэмы, якой яны прысвечаны, каб эпізод быў цэласным і лёгкім для ўспрыняцця. Эпізоды 1-9 мы плануем перазапісаць у новым, зацверджаным фармаце”.

Распавялі мне і пра "лёгкія" фарматы падачы гістарычнай інфармацыі - “хутка з'явяцца адпаведныя пляцоўкі ў сацсетках, і там мы плануем у папулярнай форме распавядаць пра розныя гістарычныя цікавасці. Магчыма, з цягам часу з'явіцца і адпаведны гутарковы падкаст”.

#зваротная_сувязь
282 views13:18
Адкрыць / каментаваць
2021-09-15 12:13:53 Навінка! Новая рубрыка #размова
7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў беларускіх падкастаў.

Распачынаем рубрыку размовай з Настай – аўтаркай падкаста пра беларускую літаратуру Bellit.

– Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?

Пра падкасты я даведалася гадоў 5 таму. Тады ў Беларусі, здаецца, зусім не было нічога падобнага. Гады 3 таму я стала актыўным спажыўцом падкастаў і цяпер слухаю амаль штодзённа. Зразумела, што за гэты час у мяне неаднаразова ўзнікала думка стварыць нешта сваё. З тэматыкай падкаста пытанняў не ўзнікала, відавочна, што варта расказваць пра тое, чым жывеш і ў чым разбіраешся. Больш хвалявалі тэхнічныя пытанні, але і з імі ў выніку дала рады. Знаёмыя часта казалі, што ў мяне прыемны голас, а гаварыць пра кнігі я магу гадзінамі. Усё гэта склалася на карысць падкаста менавіта пра літаратуру.

– Дзе вы атрымалі веды пра тое, як рабіць падкасты?

Часткова наўпрост з падкастаў: слухала выпускі любімых падкасцераў, дзе яны распавядалі пра тэхнічны бок справы. Нешта даводзілася гугліць. Яшчэ вельмі карыснымі спасылкамі падзялілася Дзіяна з іншага беларускага падкаста Dzigital.

– Як тэхнічна вы вырашылі пытанне запісу падкаста?

Купіла мікрафон, спампавала бясплатны аўдыёрэдактар. Аказалася, што гэта не так страшна і складана, як я ўяўляла. Зусім не так, як запісваць відэа на youtube :) Вось гэта мне падаецца сапраўднай магіяй.

– На якой пляцоўцы ў вашага падкаста найбольш слухачоў?

На некаторых пляцоўках даволі няпроста адсочваць статыстыку, але мне падаецца, што часцей слухаюць праз SoundCloud. У Беларусі ўсё яшчэ не надта развітая культура падкастаў, людзі не ставяць спецыяльныя дадаткі для іх праслухоўвання, таму ім зручна слухаць мой падкаст праз сайт SoundCloud на тэлефоне або камп'ютары.

– Як знаходзіце аўдыторыю для вашага падкаста?

На момант стварэння падкаста ў мяне ўжо быў аднайменны тэлеграм-канал пра літаратуру, таму многія слухачы прыйшлі адтуль. Некалькі разоў купляла рэкламу ў сторыз Instagram. Яна добра спрацавала і для падкаста, і для канала. Таксама людзі дзеляцца падкастам са знаёмымі. Некаторыя пісалі, што знайшлі мяне наўпрост праз дадаткі, у якіх слухаюць падкасты.

– За што вы любіце падкасты?

За магчымасць з карысцю правесці час, калі займаешся не самай інтэлектуальнай дзейнасцю: мыеш посуд, прыбіраеш або проста гуляеш. Вядома ж, часам трэба заставацца і сам-насам са сваімі думкамі, але ўсё роўна падкасты — гэта лёгкі спосаб прыемна прабавіць час. Трэба проста ўставіць навушнікі ў вушы або ўключыць гук камп'ютара.

– Якія падкасты слухаеце самі і можаце парэкамендаваць іншым?

Мне страшна лічыць колькасць захаваных падкастаў, таму і любімых у мяне даволі шмат :) Пераважна слухаю падкасты па-руску, па-польску, па-беларуску. Часцей слухаю навукова-папулярныя, пра літаратуру і кіно, true-crime або проста размоўныя. З любімых расейскіх The Big Beard Theory (навукова-касмічны), КритМышь (пра крытычнае мысленне), Так вышло (этычны), Так и будет (пра будучыню тэхналогій), У холмов есть подкаст (true-crime) і многія іншыя. Пералічваць магу вельмі доўга :) З беларускіх люблю падкасты Радыё Свабода, асабліва «Мова пра мову» з Вінцуком Вячоркам.
1.8K views09:13
Адкрыць / каментаваць
2021-09-10 10:47:11 #падкаст_па_беларуску

“Гісторыя Беларусі” – мне падаецца, вельмі натуральна, што такі падкаст з’явіўся ў Беларусі, тым больш стаў беларускамоўным.
Не трэба тлумачыць, пра што падкаст) То адразу перайду да фармата.

“Гісторыя Беларусі” выходзіць у выглядзе лекцый. Кожная з іх прысвечаная нейкаму перыяду развіцця тэрыторыі нашай краіны. Прычым ідуць лекцыі па парадку, пачынаючы ад першабытнага грамадства. Ужо выйшла 14 выпускаў-лекцый – апошнія з іх прысвечаныя часам ВКЛ.

Прызнаюся шчыра, я доўга не магла наважыцца пачаць слухаць падкаст, бо даўжыня лекцый дасягала 2, 3 і нават 5 гадзін! На маю думку, трэба быць ну вельмі захопленым гісторыяй нашай краіны, каб слухаць такія доўгія падкасты. Ці абітурыентам То лагічна, што ў апісанні першага эпізода я знайшла адзнаку, што з яго распачынаецца цыкл па падрыхтоўцы да ЦТ па Гісторыі Беларусі.

Тым не менш, падкаст карыстаецца попытам сярод слухачоў, ва ўсялякім выпадку, стваральнікі ўказваюць у сацсетках, што “Гісторыя Беларусі” – №1 сярод беларускіх гістарычных падкастаў у рэйтынгу Apple Podcasts, а колькасць спампоўванняў перасягнула 5 тыс.

Якасць запісу ў падкаста вельмі добрая – асабліва апошнія выпускі, якія начытвае вельмі прыемны жаночы голас. Саўнд-дызайн годны таксама.

Ну а я напаследак дадам, што вельмі б хацелася, каб на тэму гісторыі Беларусі з’яўляліся таксама і лёгкія для ўспрымання, сучасныя падкасты, разлічаныя на шырокую аўдыторыю. Наратыўныя (гэта калі выпускі маюць сцэнарый і пабудаваныя ў фармаце перадачы) і не толькі. Можа гэтым зоймецца хтосьці з вас

Слухаць “Гісторыю Беларусі” на ўсіх пляцоўках – https://podcast.ru/1541522814.
594 views07:47
Адкрыць / каментаваць
2021-09-04 16:53:11 #новывыпуск

У падкаста “Пашпарт грамадзяніна” апошні выпуск атрымаўся вельмі цікавым – пра лёс унікальнага пісьменніка беларускага паходжання Сяргея ПЯСЕЦКАГА.

З апісання выпуска: “Творы Пясецкага сталі так запатрабаванымі ў Беларусі, што па мясцінах, звязаных з неверагоднай біяграфіяй аўтара, нават праводзяць экскурсіі”.

Выпуск даволі кароткі, усяго 10 хвілін. Для кагосьці гэта будзе плюсам.

Адзначыла з прыемнасцю, што выпадкова, ці не, –– але у гэтым выпуску падкаста з’явілася тое, што хацелася пачуць (і пра што я пісала раней) –– уступ, караценькі лід і знаёмства з лектарам Дарэчы, выпуск пра Сяргея Пясецкага падрыхтавала літаратуразнаўца і перакладчыца Марыя Пушкіна.

Яшчэ файна, што ў канцы выпуска вядучая параіла, што можна пачытаць з Пясецкага па-беларуску, што паслухаць, і куды ісці, каб пазнаёміцца больш з творчасцю гэтага пісьменніка.

Назва выпуска “Неверагодны лёс пісьменніка-кантрабандыста, якога высоўвалі на Нобелеўскую прэмію. Гаворым пра жыццё Сяргея Пясецкага”. Слухаць выпуск на ўсіх платформах тут - https://podcast.ru/1535183965
338 viewsedited  13:53
Адкрыць / каментаваць
2021-08-30 13:13:24 #падкаст_па_беларуску

Сёння гаворка пойдзе пра адзін з беларускіх падкастаў-старажылаў, які пачаў выходзіць ажно ў 2016 годзе – Ідэйны падкаст. Самі стваральнікі ў адным з выпускаў сціпла назвалі свой падкаст флагманскім)

Ідэйны падкаст пачынаўся як “штотыднёвыя размовы на кухні нядзельным вечарам пра важныя рэчы”. Цяпер гэта “гутаркі пра Беларусь здаровага чалавека”.

Гутаркі ў падкасце ад самага пачатку вялі Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла, пасля да іх далучыўся Рыгор Астапеня. Склад суразмоўцаў ад выпуска да выпуска мяняецца, часам прыходзяць госці – часцей за ўсё даволі вядомыя медыйныя персоны Беларусі – палітыкі, аналітыкі, журналісты і іншыя эксперты. Напрыклад, Сяргей Чалы, Арцём Шрайбман, Зміцер Панкавец і інш. Нават Ганна Канапацкая была калісьці)

Гледзячы па гасцях ужо можна зрабіць высновы, на якую тэму гутараць вядучыя – апошнія грамадскія і палітычныя навіны Беларусі.

Усяго выйшла каля 170 (!) выпускаў – але на самых вядомых падкастынгавых пляцоўках ёсць толькі 20. Па нейкіх прычынах стваральнікі вырашылі старыя выпускі выдаліць, але я ведаю, дзе іх знайсці)) Калі будзе жаданне, адшукаеце іх і вы – спасылка ёсць на сайце Цэнтра Новых ідэй.

Антон Раднянкоў і Рыгор Астапеня размаўляюць у падкасце па-беларуску, апісанні кожнага выпуска таксама беларускамоўныя.

Слухаць Ідэйны падкаст на ўсіх пляцоўках - https://podcast.ru/1088637701
324 views10:13
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 09:52:25 Беларускія падкасты pinned «Вітанкі! Гэты канал створаны для інфармацыйнай падтрымкі добрых падкастаў па-беларуску – бо іх страшэнна бракуе. У той час, калі падкастынг па ўсім свеце становіцца усё больш і больш папулярным, Беларусь перажывае не самыя лепшыя часы. Падкастаў, створаных…»
06:52
Адкрыць / каментаваць
2021-08-19 09:50:28 #падкаст_па_беларуску

Сёння раскажу пра яшчэ адзін падкаст, прысвечаны беларускаму мастацтву, а таксама гісторыі, археалогіі, культуры. Гаворка ідзе пра “Пашпарт грамадзяніна” – падкаст ад Onliner.

Стваральнікі так апісваюць свой праект – “Мы назвалі яго метадычкай сапраўднага беларуса, таму што тут вы знойдзеце адказы на безліч важных пытанняў пра нашу гісторыю і культуру. Інфармацыя пра беларускія гістарычныя і нацыянальныя сімвалы, лекцыі пра нашу музыку, літаратуру, мастацтва і скарбы — усё гэта наш здабытак, наш гонар, наша Беларусь”.

Фармат падкаста – лекцыі вядомых у сваёй галіне спецыялістаў – мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, гісторыкаў Алега Дзярновіча і Цімафея Акудовіча, археолага Сяргея Тарасава і інш.

Даўжыня абсалютна розная – ад 13 хвілін да 1 гадзіны з капейкамі.

Абсалютна розныя і ўражанні ад праслухоўвання выпускаў падкаста. Нейкія вельмі спадабаліся (як, напрыклад, “Партызаны, арыштанты і паўстанцы. Мастакі і скульптары з сапраўдным мяцежным лёсам” Сяргея Харэўскага), іншыя – менш. Гэта не дзіўна, бо адзінага падыходу да выпускаў у падкаста няма.

Калі б мяне спыталі, як можна ўдасканаліць падкаст “Пашпарт грамадзяніна” малымі сродкамі, я б адказала –– зрабіць хаця б уступ, лід выпуска, заключэнне. Пазнаёміць з лектарам, падрыхтаваць цізер з самымі цікавымі цытатамі – гэта задача з зорачкай, але ж цалкам магчымая.

Увогуле, хачу адзначыць, што сама наяўнасць такога падкаста па-беларуску – гэта ўжо выдатна! Дзякуй стваральнікам за тое, што робяць “Пашпарт грамадзяніна”.
Але будзем спадзявацца, прыйдуць часы, калі на беларускай мове з’явяцца і крутыя наратыўныя падкасты – ў тым ліку пра гісторыю і культуру нашай краіны.

Слухаць «Пашпарт грамадзяніна» на ўсіх платформах.
332 views06:50
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 10:05:20 #падкаст_па_беларуску

Падкаст, пра які будзе ісці гаворка, ужо завершаны –– апошні, 8 выпуск, быў аб’яўлены, як заключны. Але ён будзе актуальным незалежна ад часу праслухоўвання, бо распавядае пра беларускае мастацтва ад старажытных часоў да сучаснасці. Падкаст так і называецца –– “Гісторыя беларускага мастацтва”, а рабіла яго каманда інтэрнэт-часопіса 34mag.net

Аўтары падкаста вывучалі “самае цікавае ў гісторыі мастацтва, бралі каментары ў тых, хто працуе з беларускім мастацтвам кожны дзень, і знаходзіць нешта новае, што пра мастацтва варта ведаць кожнаму”.

Кожны выпуск прысвечаны вызначанаму перыяду часу ці накірунку ў мастацтве. Усяго, як я ўжо напісала вышэй, выйшла 8 выпускаў –– ці, дакладней будзе сказаць, 16. Бо кожны выпуск выходзіў на дзвюх мовах –– беларускай і рускай.

Працягласць аднаго выпуска розная: самы доўгі, пра старажытнасць, доўжыцца 26 хвілін, самы кароткі, пра супрэматызм –– 12 хвілін.

Падкаст створаны ў фармаце лекцыі, якую дапаўняюць каментары ад спецыяліста-мастацтвазнаўцы.

Вельмі якасны ў падкаста гук, саўнд-дызайн.

Слухаць падкаст “Гісторыя беларускага мастацтва” на ўсіх платформах –– https://we.fo/1561615462
265 views07:05
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 22:42:06 Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 40
. Гісторыя аднаго расчаравання.

У новым выпуску падкаста зборнік паэзіі ад знакамітага аўтара афарызмаў, прыгоды нямецкага гісторыка ў Вільні, нядаўні бестселер, сем тыпаў людзей, якіх можна сустрэць у кнігарні, а таксама некалькі гісторый з кнігарні, у якой я працую.

Дзе паслухаць?

Apple Podcasts

Google Podcasts

Castbox

SoundCloud

Spotify

Яндекс.Музыка

Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
247 views19:42
Адкрыць / каментаваць
2021-08-02 22:42:06 #новывыпуск
224 views19:42
Адкрыць / каментаваць