Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія падкасты

Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты Б
Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты
Адрас канала: @belpodcasts
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 727
Апісанне з канала

Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі.
Беларускамоўных падкастаў пакуль не шмат, то ў якасці выключэння тут можа з'яўляцца інфармацыя і пра рускамоўныя – але абавязкова звязаныя з Беларуссю.
by.podcasts@gmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2021-11-20 12:04:16 #падкаст_па_беларуску

Гэтай восенню з’явілася 3 новых беларускіх падкаста пра літаратуру! (лістапад яшчэ не скончыўся, то можа гэта не выніковая лічба?:)) Расказваю сёння пра адзін з іх – “Белліт пад піва”.

Калі сцісла – у гэтым падкасце тры дзяўчыны, Наста Хлеб, Соф'я і Тоня, “абмяркоўваюць нетыповыя творы з беларускай літаратуры, жартуюць і п'юць піва”. Ужо выйшла 7 эпізодаў, рэспект падкасту за рэгулярнасць

Якія ж творы абмяркоўваюць дзяўчаты? Не ведаю, наколькі іх можна назваць нетыповымі – магчыма, большасць з іх не праходзяць у школе. Але яны дакладна не сучасныя, пераважна з 20 ст. Прывяду адразу прыклады: “Голы зьвер” Міхася Зарэцкага (1926), “Запіскі Самсона Самасуя” Андрэя Мрыя (1929), “Сказ пра Лысую гару” Францішка Вядзьмака-Лысагорскага” (1980), “Хам” Элізы Ажэшкі (1888), “Сівая легенда” Ул. Караткевіча (1960) і іншыя.

Абмеркаванні гэтых сапраўды годных (пацвярджаю) твораў вельмі жывыя і нязмушаныя. Адчуванні ад праслухоўвання – бы знаходзішся ў гэтай шумнай кампаніі сам(а). Напэўна, калі слухаць падкаст разам з сапраўдным півам – эфект прысутнасці будзе яшчэ большым)

Увогуле, цэнзуры і асаблівага мантажу ў падкасце няма – можна пачуць і лаянкавыя словы, і словы-паразіты, і абмеркаванні “дарослых” тэм. Пазнака “18+” у падкасце – гэта не толькі таму, што там прысутнічае піва. То разам з дзецьмі яго слухаць не рэкамендую.

Яшчэ хачу адзначыць, што сюжэты твораў вядучыя абмяркоўваюць даволі падрабязна, могуць быць спойлеры. Мяне такое не бянтэжыць і не адбівае ахвоту знайсці кнігі, якіх я не ведала раней. Калі ў вас інакш – то лепш спярша творы прачытаць.

Слухаць «Белліт пад піва» на ўсіх платформах - https://podcast.ru/1585368464
143 views09:04
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 19:35:11 Файна, што па-беларуску з’яўляюцца не толькі сур’ёзныя падкасты. Ці кажа вам пра штосьці слова Marvel? Калі так, то вы будзеце прыемна здзіўлены – існуе беларускамоўны «Кукумба_Падкаст» пра гік-культуру і кіно па-беларуску.

Спяшаюся звярнуцца да тых, хто мае цьмяныя ўяўленні пра сусвет Marvel (а менавіта да такіх адносілася і я да нядаўняга часу) – цалкам магчыма, што вам прыйдуцца даспадобы фільмы і серыялы, якія абмяркоўваюць вядучыя падкаста. Ці, як мінімум, вы даведаецеся больш пра захапленні вашых дзяцей-падлеткаў

Вернемся да падкаста. Гэта размова “скептыка і спажыўца масавай культуры” Волі і “трушнага гіка ды фаната сусвету Marvel” Лёшы. Воля прадстаўляе каманду праекта “Кукумба” , якая займаецца стварэннем кантэнту па-беларуску: фільмаў, серыялаў і анімэ з агучкай ці субцітрамі. Лёша – заснавальнік беларускамоўнага Тэлеграм-канала пра кіно “Ружовая купіна”.

Пакуль выйшла ўсяго два выпускі, першы пра серыял “ВандаВіжн” , другі – пра “Сокал і Зімовы Салдат” . Абодва серыялы можна знайсці на сайце Кукумбы (“ВандаВіжн” ёсць нават у агучцы – паглядзела 2 серыі і была прыемна здзіўлена, не думала што мяне зможа зацікавіць кантэнт на такую тэму).

Рэкамендую для тых, хто не ў тэме, перад праслухоўваннем “Кукумба-падкаста” паглядзець хаця б адну серыю з названых серыялаў – каб уяўляць, пра што ідзе гаворка. Слухаць падкаст тады стане адназначна цікавей. Спасылкі я дала па тэксту вышэй.

Жадаю падкасту не губляць імпэту, працягваць запісваць выпускі, удасканальваць іх якасць. Магчыма, не спыняцца выключна на навінках ад Marvel, але расказваць і пра іншыя фільмы, якія можна паглядзець па-беларуску

Слухаць “Кукумба_Падкаст” на ўсіх платформах тут - https://podcast.ru/1560884858
157 views16:35
Адкрыць / каментаваць
2021-10-18 16:33:42 #падкаст_па_беларуску

Адзін з новых падкастаў, які цешыць сваёй актыўнасцю і рэгулярнасцю выхадаў новых выпускаў – “Так склалася гістарычна”.

З апісання падкаста: “Падкаст, заснаваны на рэальных падзеях. Проста гаворым пра складаныя ўніверсітэцкія тэмы з разумнымі людзьмі”.

У прынцыпе, усё так і ёсць. Стваральніца і вядучая падкаста, Ганна Дзягель, запрашае беларускіх гісторыкаў і даследчыкаў і размаўляе з імі на выбраныя тэмы. Пакуль выглядае на тое, што тэмы абіраюцца ў храналагічным парадку. Пачаўся падкаст з выпуска пра першыя беларускія дзяржавы, а апошні на сёння, чацвёрты выпуск – пра найвышэйшае саслоў'е ВКЛ.

Ці атрымаліся размовы простымі – думаю, у кожнага слухача будзе сваё меркаванне на гэты конт. Мне, прызнаюся шчыра, не заўсёды ўдавалася паспяваць за ходам думак разумных гасцей Ганны. Але тым не менш слухаць падкаст было цікава. Гэта я рабіла падчас прыгатавання вячэры – гэты руцінны занятак у кампаніі інтэлігентных людзей падаўся мне знаачна больш прыемным

Працягласць выпускаў розніцца – ад амаль гадзіны (першы выпуск) да прыкладна 30 хвілін (чацвёрты).

Хачу звярнуць увагу на якасць запісу – файны гук, сучасны джынгл.

Слухаць “Так склалася гістарычна” на ўсіх платформах – https://podcast.ru/1584542781
60 views13:33
Адкрыць / каментаваць
2021-10-15 11:26:18 Беларускія падкасты жывуць! Толькі за апошні тыдзень я даведалася пра з'яўленне 3 новых падкастаў па-беларуску. І гэта ў мяне яшчэ ёсць немалы спіс тых, пра якія я ведала раней і яшчэ не расказала тут.

А пакуль рыхтую агляды, то апублікую допіс пра тое, аб чым мяне прасілі раней – ШТО такое ПАДКАСТЫ, і ЯК іх лепш СЛУХАЦЬ. Бо ў Беларусі па-ранейшаму шмат людзей, якія амаль не знаёмыя з падкастамі. Калі ведаеце такіх – дасылайце ім спасылку на гэты пост.
Давайце развіваць беларускую падкаст-культуру разам!

Ёсць артыкул па-беларуску пра падкасты, які я пісала раней для анлайн-часопіса ALOVAK.
Вытрымкамі з артыкула і падзялюся з вамі:

Падкасты нагадваюць праграмы на радыё.

Калі абагульніць, то падкасты – гэта як Youtube, толькі ў аўдыё-фармаце.

iPod + broadcast («радыёвяшчанне») = podcast

Асноўныя адрозненні падкастаў ад радыё: падкасты слухаюць у інтэрнэце, з пачатку, яны выходзяць у запісу.

У ЗША падкасты слухае кожны другі, кожны 5 расіянін знаёмы з падкастамі. У Беларусі гэты трэнд толькі пачынаецца.

Падкасты любяць за тое, што іх можна слухаць, калі вочы і рукі занятыя; яны дазваляюць праводзіць час, які звычайна траціцца на руціну, з карысцю.

Як слухаць падкасты?

Зручней за ўсё падпісвацца на любімыя падкасты у нейкім мабільным дадатку. У iPhone ёсць штатны дадатак «Падкасты». У Android – Google Podcasts.

Слухаюць падкасты таксама на Яндекс.Музыка, у ВК. Існуе шмат іншых дадаткаў – Castbox, Overcast і інш.
119 views08:26
Адкрыць / каментаваць
2021-10-08 18:08:41 Рубрыка #размова

7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў падкастаў, пра якія ідзе гаворка ў канале.

Сённяшняя размова з таямнічымі стваральнікамі падкаста “Гісторыя Беларусі”.

- Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?

Ведалі пра падкасты даўно. Апошнія гады гэты трэнд актыўна набірае абароты.
Падкаст “Гісторыя Беларусі” мы вырашылі рабіць восенню 2020-га.

- Дзе вы атрымлівалі веды пра тое, як рабіць падкасты?

Сёння існуе мноства інтэрнэт-крыніц, дзе можна знайсці неабходную інфармацыю – артыкулы, відэа на youtube (у асноўным, на ангельскай мове, але ёсць матэрыялы і на рускай).
Асноўныя крыніцы, якімі карысталіся:
а) матэрыялы нашага падкаст хосцінг-правайдара Buzzsprout,
б) блог Стэлы Васільевай.

*Намі распрацаваны курс «Як стварыць свой падкаст» для жадаючых стварыць падкаст на б е л а р у с к а й мове, дзе мы дзелімся сваім досведам і гатовы дапамагчы зацікаўленым.

- Як тэхнічна вы вырашылі пытанне запісу падкаста?

Пасля запісу пілотных эпізодаў падкаста на аматарскім узроўні і іх аналізу наша каманда прыняла рашэнне змяніць фармат. Запіс, мантаж, галасы – цяпер усё робіцца прафесіяналамі сваёй справы. Тыя, хто чытаюць гэты тэкст у момант публікацыі ў тг-канале “Беларускія падкасты”, яшчэ маюць магчымасць паслухаць і параўнаць: 1-9 эпізоды - аматарскія, 10-14 эпізоды – прафесійныя. Пазней плануем перазапісаць першыя 9 эпізодаў у новым фармаце – аматарскую версію пачуць ужо не атрымаецца)

- На якой пляцоўцы ў вашага падкаста найбольш слухачоў?

Падкаст Гісторыя Беларусі можна знайсці на 37 пляцоўках.
Нашы слухачы аддаюць перавагу:
Apple Podcasts - 33%
CastBox - 16%
Сайт на хостынг-пляцоўцы - 14%
Yandex music - 11%

- Як знаходзіце аўдыторыю для вашага падкаста?

1) Арганічныя слухачы з падкаст-пляцовак.
2) Размяшчаем інфармацыю пра падкаст ў розных сацыяльных сетках - fb, instagram, tiktok, vk, ok, twitter.

- За што вы любіце падкасты?

1) Гэта радыё, якое ствараеш сам – слухаеш толькі тое, што хочаш і калі хочаш;
2) Падкасты дазваляюць ствараць настрой, атрымліваць інфармацыю і новыя веды паралельна з іншай актыўнасцю – у трэнажорнай зале, на прабежцы, ці займаючыся хатнімі справамі;
3) На сёння гэта рэсурс, амаль свабодны ад рэкламнага спаму;
4) Гэта фармат, які можа стварыць кожны.

- Якія падкасты слухаеце самі і можаце парэкамендаваць іншым?

Мы б хацелі параіць кожнаму захоўваць сваю індывідуальнасць і ствараць сваё радыё.
А падтрымаць хацелі б зусім новы падкаст на беларускай мове пра гісторыю Беларусі "Так склалася гістарычна" і пажадаць аўтарцы натхнення і знайсці сваіх удзячных слухачоў.
103 views15:08
Адкрыць / каментаваць
2021-10-05 15:55:27 #падкаст_па_беларуску

Пра рэгіёны Беларусі ёсць яшчэ адзін падкаст – “Глыбінны народ”. Ва ўсялякім выпадку так апісалі яго стваральнікі: “гэта падкаст Цэнтра новых ідэй пра тое, як і чым жывуць беларускія рэгіёны і што ім, або нам з імі рабіць. Чым жыве “несталіца”, якія ў іх праблемы і ў чым яны наадварот – крутыя”.

Аднак, паслухаўшы 4 апошнія выпускі, я засумнявалася, ці актуальнае апісанне. Бо тэмы, якія падымае вядучы падкаста Яўген Меркіс, я б назвала важнымі для ўсёй краіны, а не толькі рэгіёнаў. Гэта і турыстычная сфера, і гісторыка-культурная спадчына, і беларуская армія, і сацыялогія.

Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сярод ранейшых выпускаў падкаста былі і пра рэгіёны – Магілёў, Гомель, Гродна і Віцебск. І, магчыма, падобныя выпускі яшчэ будуць у будучым. Але апісанне я б крыху выправіла ўсё роўна:)

Тым не менш падкаст атрымаўся годны. Імпаніруе, што спадар Яўген добра арыентуецца ў тэме размовы (у выпусках, якія я слухала), і задае цікавыя пытанні.

Фармат падкаста – інтэрв’ю з дасведчанымі ў сваіх сферах спецыялістамі.
Працягласць выпускаў ад 30 да 50 хвілін.

Слухаць падкаст на ўсіх пляцоўках - https://podcast.ru/1560887596
185 views12:55
Адкрыць / каментаваць
2021-09-27 21:37:10 Юмару ў гэтым канале дакладна не хапае, бо беларускія падкасты спрэс сур'ёзныя) То лавіце жарт ад файнага канала "Па-беларуску"! https://t.me/pabielarusku/84
327 views18:37
Адкрыць / каментаваць
2021-09-24 11:39:54 #падкаст_па_беларуску

“Сход Беларусь” варта паслухаць, калі вы хацелі б даведацца, як жывуць людзі ў розных гарадах Беларусі – малых і вялікіх. Пра гэта слухачам і вядучаму падкаста распавядае запрошаны мясцовы жыхар.

Вы не памыліліся, калі падумалі, што падкаст “Сход Беларусь” звязаны з аднайменнай лічбавай платформай народных прадстаўнікоў. Асаблівасць падкаста ў тым, што гэта запіс галасавога чату ў тэлеграм-канале “Схода”, да якога можа далучыцца ў прамым эфіры любы жадаючы і задаць свае пытанні госцю. Абвесткі пра дату і час галасавога чату таксама публікуюцца ў канале. Запіс потым размяшчаецца на асноўных падкаст-пляцоўках.

Пытанні гасцям задаюцца прыкладна аднолькавыя: пра настрой людзей да і пасля выбараў, эканоміку і занятасць людзей, ахову здароўя і сітуацыю з каранавірусам, культуру і мясцовыя СМІ.

Усяго выйшла 11 выпускаў пра гарады Беларусі – Рагачоў, Салігорск, Іванава, Полацк, Светлагорск, Слуцк, Іўе, Копішча, Слонім, Брэст, Магілёў. Варта адзначыць, што першыя выпускі былі ў іншым фармаце, прысвячаліся больш агульным тэмам. І мне падаецца, пераход на размовы пра канкрэтныя гарады і іх асаблівасці стаў удалым.

Мова вядучага падкаста – беларуская, некаторыя з гасцей падтрымліваюць яе таксама.

Будзем спадзявацца, што ініцыятары “Сходу Беларусь” будуць працягваць запіс падкасту і знаходзіць гасцей, якія б шчыра распавядалі пра свае родныя гарады. Гэта сапраўды цікава.

Слухаць падкаст на ўсіх пляцоўках – https://podcast.ru/1567972904
385 views08:39
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 15:50:40 Беларускія падкасты pinned «СПІС ПАДКАСТАЎ, пра якія расказваецца ў гэтым канале: (са спасылкамі) Bellit Euroradiofm (Петарда і Zoom) А што скажа мама? Гісторыя беларускага мастацтва Пашпарт грамадзяніна Ідэйны падкаст Гісторыя Беларусі Сход Беларусь Глыбінны народ …»
12:50
Адкрыць / каментаваць
2021-09-23 15:50:18 СПІС ПАДКАСТАЎ, пра якія расказваецца ў гэтым канале:
(са спасылкамі)

Bellit
Euroradiofm (Петарда і Zoom)
А што скажа мама?
Гісторыя беларускага мастацтва
Пашпарт грамадзяніна
Ідэйны падкаст
Гісторыя Беларусі
Сход Беларусь
Глыбінны народ

(будзе аднаўляцца)
315 viewsedited  12:50
Адкрыць / каментаваць