Get Mystery Box with random crypto!

Беларускія падкасты

Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты Б
Лагатып тэлеграм-канала belpodcasts — Беларускія падкасты
Адрас канала: @belpodcasts
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 727
Апісанне з канала

Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі.
Беларускамоўных падкастаў пакуль не шмат, то ў якасці выключэння тут можа з'яўляцца інфармацыя і пра рускамоўныя – але абавязкова звязаныя з Беларуссю.
by.podcasts@gmail.com

Ratings & Reviews

2.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 4

2021-07-29 10:39:11 #падкаст_па_беларуску

Падкаст "А што скажа мама?" — гэта шчырыя размовы паміж мамай і дачкой на жыццёвыя тэмы і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі. Вядзе падкаст Бася Пучынская з Арт-Сядзібы і яе чароўная маладая мама Хрысціна.

Падкаст пабачыў свет летам 2020 года, актыўна аднаўляўся, з восені – заглух, але гэтай вясной выйшла 2 новых выпуска (а ўсяго іх 8), то будзем спадзявацца, падкаст усё ж будзе жыць.

Бо ў “А што скажа мама?” вельмі файная задумка! Цікава паслухаць разважанні на розныя тэмы двух пакаленняў (з розніцай каля 20 год), тым больш тэмы гэтыя актуальныя заўсёды, незалежна ад таго, колькі часу прайшло з моманту публікацыі. Таму раю пачаць слухаць падкаст з самага пачатку, так вы лепш пазнаёміцеся з яго галоўнымі гераінямі.

Бася з мамай ужо паспелі абмеркаваць ранняе мацярынства, беларускую мову ў сям’і, адукацыю, псіхалагічныя праблемы ў падлеткаў, сяброўства, мітынгі, і нават рэлігію і ЛГБТ.

У апісанні падкаста нездарма ўдакладняецца, што размовы паміж мамай і дачкой – шчырыя. Яны такія і ёсць! Складваецца ўражанне, што мы, слухачы, трапляем у госці да гераінь і становімся яшчэ адным суразмоўцам.

Падкаст будзе цікавы як бацькам дзяцей любога ўзросту (варта падрыхтавацца да іх пубертатнага перыяду загадзя:)) , так і маладым дзяўчатам і хлопцам.

Увагу тых, хто гадуе дзетак па-беларуску, звярну на 2 выпуск “Беларускамоўная сям’я” – цікава паслухаць пра досвед Хрысціны, якая перайшла на родную мову яшчэ ў 90-х гадах, і Басі, якая стала беларускамоўнай ад нараджэння.

Падкаст даступны па спасылках:
Castbox
Яндекс. Музыка
Google-падкасты
263 views07:39
Адкрыць / каментаваць
2021-07-25 15:28:59 #новывыпуск

У падкаста пра літаратуру Bellit, пра які я ўжо пісала раней, выйшаў новы, 39, выпуск з вясёлай назвай “У цябе культурны шок”. А ўсё таму што кнігі, пра якія распавядзе аўтарка ў выпуску, сапраўды вясёлыя, жыццесцвярджальныя. Наста абяцае, што іх чытанне выкліча ў нас усмешку. Думаю, гэта акурат тое, што трэба нам, беларусам, цяпер, каб перажыць сумныя навіны апошняга часу.

Я ўжо паспела праслухаць выпуск і занатаваць для сябе некалькі кніг, якія абавязкова хачу прачытаць. Напрыклад, успаміны вядомага вучонага-фізіка Рычарда Фэйнмана “Вы, конечно, шутите, мистер Фейнман!”.

Слухаць новы выпуск падкаста Bellit на ўсіх платформах – тут.
233 views12:28
Адкрыць / каментаваць
2021-07-23 12:02:40 #падкаст_па_беларуску

Раскажу пра падкасты, якія слухаю кожны будні дзень. У нейкі момант восенню 2020 стала зразумелым, што калі ўвесь вольны час маніторыць беларускія навіны, то ні на што іншае часу не застанецца. Было вырашана пашукаць навінны падкаст – і ён знайшоўся, прычым па-беларуску! Размова ідзе пра падкасты ад Еўрарадыё, ці, дакладней сказаць, перадачы ад Еўрапейскага радыё для Беларусі на падкастынгавых платформах.

У itunes, Google-падкастах, Castbox ды іншых пляцоўках можна знайсці “падкаст” (хутчэй, канал) з назвай “euroradiofm”, а ўжо ў ім будуць тыя самыя падкасты, якія я слухаю –PETARDA і ZOOM (ЕўраЗум).

“Петарда” – гэта 5-хвілінныя перадачы пра самыя важныя навіны дня. Вельмі зручна і хутка можна пачуць пра тое, што адбылося за дзень у Беларусі.

“Еўразум” даўжэй, прыкладна 35 хв. – у якім, акрамя абмеркавання навін вядучымі, ёсць яшчэ і рэпартажы, навіны спорту, шоу-бізнесу, а таксама запісы (не поўныя) інтэрв’ю, якія журналісты Еўрарадыё бяруць для іншых сваіх перадач (Ідэя “Х”, “Стартапніца” і інш.).

Добры гук, якасная журналістыка, прыемныя вядучыя, беларуская мова – гэта тое, за што я люблю падкасты Еўрарадыё.

Адносны мінус для мяне – у падкасце (канале) “euroradiofm” публікуюцца і іншыя перадачы ад Еўрарадыё – вышэйзгаданыя Ідэя “Х” і інш. Усяго выходзіць прыкладна каля 4-7 перадач у дзень. Не ўсе з іх мне цікавыя, ды і часу слухаць усе не хапае. Да таго ж шмат з гэтых перадач у скарочаным варыянце трапляюць у "Еўразум". А тую ж стужку ў Google-падкастах яны “забіваюць”.

Для мяне было б ідэальна, каб Еўрарадыё стварыла 2 асобныя падкасты PETARDA і ZOOM, на якія я б і падпісалася з задавальненнем. Відавочна, у рэдакцыі на гэта адрознае ад майго меркаванне (ці яны проста не задумваюцца пра такое ), а іншых падобных навінных (беларускіх і па-беларуску) падкастаў я не ведаю.

То калі няма рыб, добры і грыб!

Слухаць euroradiofm на ўсіх платформах https://we.fo/1445549249

Хто яшчэ слухае PETARDA і ZOOM, пішыце ў каментах!

we.fo
268 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2021-07-20 00:46:11 #падкаст_па_беларуску

Самы першы беларускамоўны падкаст, з якім я пазнаёмілася, быў Bellit (“Белліт”) таму раскажу пра яго першым) Ён круты!

Апісанне падкаста: “Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты”.

Аўтарка і вядучая падкаста, Наста, мае філалагічную адукацыю, працуе ў кнігарні, чытае кнігі і дзеліцца сваімі ўражаннямі пра прачытанае. А чытае яна сапраўды шмат! Напрыклад, за 2020 год Наста прачытала 185 кніг, з іх 47 былі па-беларуску. Уражвае!

Ад сябе дадам, што у падкасце ёсць дадаткова некалькі цыклаў. Напрыклад, “Асобы” – пра выбітных літаратараў, “Яны сярод нас” – размовы з нашымі сучаснікамі, жыццё якіх звязаная з кнігамі.

Выйшла ўжо 38 эпізодаў, падкаст сапраўды “жывы” і рэгулярна аднаўляецца.

Бачна Чутна, што аўтарка захапляецца тым, што робіць, “гарыць” сваёй справай, таму падкаст атрымаўся клёвым і шчырым.

Наста мае свой тэлеграм-канал Белліт , таксама рэкамендую яго ўсім, хто цікавіцца беларускай і не толькі літаратурай.

Слухаць падкаст Bellit на ўсіх платформах - тут.
252 views21:46
Адкрыць / каментаваць