Get Mystery Box with random crypto!

#падкаст_па_беларуску Сёння гаворка пойдзе пра адзін з белару | Беларускія падкасты

#падкаст_па_беларуску

Сёння гаворка пойдзе пра адзін з беларускіх падкастаў-старажылаў, які пачаў выходзіць ажно ў 2016 годзе – Ідэйны падкаст. Самі стваральнікі ў адным з выпускаў сціпла назвалі свой падкаст флагманскім)

Ідэйны падкаст пачынаўся як “штотыднёвыя размовы на кухні нядзельным вечарам пра важныя рэчы”. Цяпер гэта “гутаркі пра Беларусь здаровага чалавека”.

Гутаркі ў падкасце ад самага пачатку вялі Антон Раднянкоў, Глеб Мартынаў і Іван Шыла, пасля да іх далучыўся Рыгор Астапеня. Склад суразмоўцаў ад выпуска да выпуска мяняецца, часам прыходзяць госці – часцей за ўсё даволі вядомыя медыйныя персоны Беларусі – палітыкі, аналітыкі, журналісты і іншыя эксперты. Напрыклад, Сяргей Чалы, Арцём Шрайбман, Зміцер Панкавец і інш. Нават Ганна Канапацкая была калісьці)

Гледзячы па гасцях ужо можна зрабіць высновы, на якую тэму гутараць вядучыя – апошнія грамадскія і палітычныя навіны Беларусі.

Усяго выйшла каля 170 (!) выпускаў – але на самых вядомых падкастынгавых пляцоўках ёсць толькі 20. Па нейкіх прычынах стваральнікі вырашылі старыя выпускі выдаліць, але я ведаю, дзе іх знайсці)) Калі будзе жаданне, адшукаеце іх і вы – спасылка ёсць на сайце Цэнтра Новых ідэй.

Антон Раднянкоў і Рыгор Астапеня размаўляюць у падкасце па-беларуску, апісанні кожнага выпуска таксама беларускамоўныя.

Слухаць Ідэйны падкаст на ўсіх пляцоўках - https://podcast.ru/1088637701