Get Mystery Box with random crypto!

Лёс чалавека з гістарычнай адукацыяй пакручасты: ты крыху боль | Беларускі Бабілон

Лёс чалавека з гістарычнай адукацыяй пакручасты: ты крыху больш за іншых ведаеш мінулае і гэта развязвае табе рукі ў выбары сваёй будучыні. У якіх толькі прафесіях я не сустракаў сваіх аднакурснікаў па гістфаку...

Але адзін з найбольш цікавых трэкаў (калі не браць непасрэдна гістарычную сферу) паказвае мой стары прыяцель гістфакавец Дзмітры Нарывончык. Ён ужо шмат год працуе прафесійным інвестарам, прычым са спецыялізацыяй на беларускіх актывах (гэты пункт, канешне, пачаў карэктавацца апошнія 2 гады).

Хачу параіць вам ягоны тэлеграм канал "Нетрудовые даходы", дзе Дзіма распавядае пра свае поспехі і памылкі на рызыкоўнай ніве тутэйшага інвеставання. А таксама праводзіць аналіз рынкаў і адсочвае навіны беларускай сферы.

Зрэшты, калі вы хоць крыху ў тэме, то ўжо дакладна на яго падпісаныя)

https://t.me/income_shabbat