Get Mystery Box with random crypto!

Папрасілі адкаментаваць артыкул праўладнага агітатара Гігіна, | Беларускі Бабілон

Папрасілі адкаментаваць артыкул праўладнага агітатара Гігіна, напісаны з нагоды чарговай гадавіны паўстання 1863 года.

Што цікава ў гэты артыкуле? Толькі адно - стабільнасць.

Вы можаце адкрыць любы расійскі артыкул хоць бы канца ХІХ ст. пра паўстанне 1863 года і там будзе напісана тое ж самае - паўстанцы не хацелі свабоды сялян і былі тэрарыстамі. І ўсё. Дзясятак цытат, тры лічбы і тузін аргументаў, якія гуляюць па ўсіх расійскіх тэкстах больш за стагоддзе.

Артыкул Гігіна не парушае гэту стабільнасць ні на каліва. Суцэльныя паўтарэнні шмат разоў паўторанага. У тэксце ўзгадваецца толькі адзін прафесійны гісторык - Мітрафан Доўнар-Запольскі. Як непахісны аўтарытэт (так і напісана). А тое, што ён 100 год назад жыў, тое няважа.

Ага, яшчэ расійскі гісторык Дзюкаў узгадваецца. Але з гэтага ж артыкула становіцца ясна, што Дзюкаў на тэме Каліноўскага толькі піарам і займаецца.

Гэта пры тым, што па тэме паўстання пішуцца і выдаюцца навуковыя і навукова-папулярныя працы. У нас, у Польшчы, у Літве, думаю, што і ў Расіі. Там ёсць пра што дыскутаваць і ў тым перыядзе яшчэ шмат цёмных куткоў, якія трэба даследаваць.

Вось, напрыклад, кніга Сяргея Абламейкі "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі" у 2021 годзе стала лаўрэатам прэміі Гедройца. Там аўтар даводзіць, што Каліноўскі - гэта першы беларускі палітык.

Вельмі рызыкоўная гіпотэза. Напісана амаль білетрыстычна. Падавалася б, бяры і дыскутуй, даказвай, спрачайся. Якраз для прэсы тэма. Але дзе там.

Нецікава гэта чытаць, карацей. Але калі любіце рэтра стыль, то можаце пачытаць.

А вось кніга Абламейкі цікавая. Вельмі раю. Па спасылцы можна бясплатна спампаваць.