Get Mystery Box with random crypto!

​​Нібыта трэба адрэагаваць на заяву Лукашэнкі пра тое, што 'а | Беларускі Бабілон

​​Нібыта трэба адрэагаваць на заяву Лукашэнкі пра тое, што "а давайце абвесцім Рэч Паспалітую перыядам акупацыі".

Але Лукашэнка заўтра і сам можа не ўзгадаць пра тое, што ён гаварыў. Ці сказаць нешта зусім супрацьлеглае. Для яго гісторыя - гэта дробны каляпалітычны аргумента. Выкарыстаў і забыў.

Па шчыраці, нават, хочацца, каб усё закруцілася і ў нас сапраўды пачалі мяняць падручнікі пад "геліяньную" ідэю кормчага.

Гэта абазначала б адкрыццё новага фронта супрацьстаяння. Нам трэба было б прыдумляць інструменты (выдаваць падпольна свае брашуры, ствараць ютуб каналы ...), каб перамагчы гэту заразу. 

Аб'ектыўна, складаная задача.

Але на гэтым адцінку фронта мы (грамадства) мацнейшыя за Лукашэнку і можам яго перамагаць.

Падцверджаннем гэтаму сам "магілёўскі гісторык", які ў той жа прамове даказвае, што ВКЛ - гэта скрадзеная ў нас літоўцамі спадчына.

У базавай матрыцы Лукашэнкі гэтай канцэпцыі не было. Гэта мы (грамадства) яе туды ўпісалі, хаця ўвесь арганізм глыбіннага ўсходніка ёй супраціўляўся.

Таму на гэтым полі я надзвычай аптымістычны (паглядзім ці апраўдана): чым больш іхніх глупстваў, тым больш нашых перамог.

Бо маем такую-сякую структуру.