Get Mystery Box with random crypto!

​​Учора памёр Адам Мальдзіс, выбітны гісторык і грамадскі дзяя | Беларускі Бабілон

​​Учора памёр Адам Мальдзіс, выбітны гісторык і грамадскі дзяяч. Ён апошні з кагорты "зуброў", якія адкрывалі беларусам Беларусь у другой палове ХХ ст., у часы калі лічылася, што да 1917 года ніякіх беларусаў шукаць ня трэба.

Прычым Мальдзіс зрабіў неверагодна шмат і на навуковай глебе (бясконцая колькасць артыкулаў, манаграфій, унікальных архіўных знаходак), і як папулярызатар гісторыі. Мы зараз моцна здзівімся, калі падлічым колькі асобаў, падзей і гістарычных метафар, якія падаюцца нам цяпер відавочнымі, увёў у грамадскі ўжытак Адам Мальдзіс.

Тое ж можа сказаць і пра грамадскую дзейнасць. Спіс усталяваных помнікаў, адкрытых музеяў, запачаткаваных грамадскіх ініцыятыў і ініцыяваных даследчыкаў да рэалізацыі якіх меў дачыненне Адам Мальдзіс можа заняць некалькі старонак.

Зрэшты сам Мальдзіс заслугоўвае музея, ці прынамсі вялікага асабістага сайта ў інтэрнэце. Спадзяюся, аднойчы гэта будзе.

Светлая памяць выбітнаму чалавеку.

***

На Камунікаце ёсць некаторыя творы Адама Мальдзіса.

У тым ліку ягоная любімая праца (па ягоных жа словах) прысвечаная Уладзіміру Караткевічу і іх сяброўству:

Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча

Напэўна, найлепшае ўшанаванне гісторыка - гэта чытанне ягоных прац. Прыведзеная вышэй кніга вельмі жывая і асабістая.