Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі піонэр

Лагатып тэлеграм-канала belaruskipioner — Беларускі піонэр Б
Лагатып тэлеграм-канала belaruskipioner — Беларускі піонэр
Адрас канала: @belaruskipioner
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.97K
Апісанне з канала

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.
Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s
Сувязь: @pionerbel

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2022-08-01 19:07:19
#фотабсср
Градскі аўтобус у Менску едзе па маршруце Тварная (станцыя чыгункі) - Камароўка. 1920-я гады.
Фота з Мінскага музея транспарта.
357 views16:07
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 19:06:08
#фотабсср
Рамонт прыгараднага аўтобуса Менск-Чэрвень, 1920-я гады. Фота з Мінскага музея транспарта.
479 views16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-07-31 14:25:58
#кнігібсср
Вокладка кнігі "Інтэрвэнцыя", Менск, 1931 год. Аўтар - Максім Снадзкі, мастак - Уладзімер Станковіч (фота М.Нікалаева).
540 views11:25
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 21:05:42
Художник Ахола-Вало был единственным, кто оказался дважды упомянут в Минском телефонно-адресном справочнике 1928 года. Первый раз под своей фамилией "Ахола", второй раз под творческим псевдонимом "Вало" ("луч света", "прамень"). Видимо составители просто не удосужились проверить. Адрес на Мало-Татарской и номер телефона (по которому звонил мастеру сам Янка Купала) один и тот же.
175 views18:05
Адкрыць / каментаваць
2022-07-29 13:31:00 83 гады таму Менск стаў Мінскам:
https://t.me/belaruskipioner/3131
429 views10:31
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 19:38:08
Рукапісы перакладаў на ўкраінскую мову вершаў народнага паэта Беларусі Янкі Купалы "З вячэрніх дум", "На суд" і "На шляху", якія зрабіў у 1933 годзе украінскі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Мікола Зераў (1890-1937).
Крыніца: ЦДАМЛМ Украіны.
592 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-28 10:36:19
Гасцініца "Еўропа" - адзін з самых вялікіх будынкаў дарэвалюцыйнага Мінска, які цэлым дастаўся ў спадчыну новым савецкім уладам і праіснаваў без змены функцыянальнага прызначэння да разбурэння нямецкімі налётамі ў 1941 годзе.
На гэтым шэрагу здымкаў, якія датуюцца 1925, 1933 і 1937 гадамі, можна прасачыць, як змяняўся знешні від гасцініцы ў два міжваенныя дзесяцігоддзі - рэкламная "забрудненасць" НЭПманаўскіх 1920-х змянілася знешняй строгасцю 1930-х. Таксама, наколькі дазваляюць чорна-белыя фотаздымкі, можна меркаваць, што будынак змяніў колер з светлага на больш цёмныя адценні і мабыць нейкую двухколеравую гамму.
606 views07:36
Адкрыць / каментаваць
2022-07-27 17:08:37
Падумалася тут, што БССР за ўвесь перыяд свайго існавання менавіта ў фармаце савецкай сацыялістычнай рэспублікі фармально была незалежнай краінай сумарна каля чатырох гадоў.
Першы перыяд у два з паловай гады: з 31 ліпеня 1920 года (другое абвяшчэнне БССР па выніках Савецка-Польскай вайны) па 30 снежня 1922 года (уваход рэспублікі ў склад СССР).
І другі перыяд ў год з лішкам: з 27 ліпеня 1990 года (дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР, першая старонка з архіва НАРБ у якасці ілюстрацыі) па 19 верасня 1991 года, калі БССР была пераймянована ў Рэспубліку Беларусь.
388 viewsedited  14:08
Адкрыць / каментаваць
2022-07-25 08:38:01
176 views05:38
Адкрыць / каментаваць
2022-07-24 11:26:22
#кнігібсср
Вокладка кнігі Л.Зілава “Кашуля са сметніку” пра паўторнае выкарыстоўванне рэсурсаў, Менск, 1931 год (фота М.Нікалаеў).
395 views08:26
Адкрыць / каментаваць