Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі піонэр

Лагатып тэлеграм-канала belaruskipioner — Беларускі піонэр Б
Лагатып тэлеграм-канала belaruskipioner — Беларускі піонэр
Адрас канала: @belaruskipioner
Катэгорыі: адукацыя , Факты
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 2.97K
Апісанне з канала

БССР 1920-х, 1930-х. Кнігі, газеты, часопісы, фота, архітэктура.
Дапамога праекту: patreon.com/belaruskipioner
Другі канал пра крымінал у БССР 1920-х: @crime1920s
Сувязь: @pionerbel

Ratings & Reviews

3.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

1


Апошнія паведамленні 5

2022-07-11 10:15:33
#звязда
Апошняе перадваеннае святкаванне галоўнага свята міжваеннай БССР - "Вызваленне Беларусі ад белапалякаў" адбылося 11 ліпеня 1940 года, пра што паведамляў святочны нумар газеты "Звязда" №160 1940, які напалову быў прысвечаны тэме "Дваццацігоддзя разгрому белапалякаў" а таксама змяшчаў рэпрадукцыю карціны Зайцава "Уступленне Чырвонай Арміі у горад Мінск у 1920 годзе".
506 views07:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-10 17:59:02
#звязда
Да нападу немцаў яшчэ год, але эканоміка СССР і БССР ужо пераводзіцца на мабілізацыйныя рэйкі - заметка з газеты "Звязда" ад 12 ліпеня 1940 года пра пакаранне рабочых за прагулы паводле новага ўказа Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР "Аб пераходзе на васьмігадзінны рабочы дзень, на сямідзённы рабочы тыдзень і аб забароне самавольнага пакідання рабочымі і служачымі прадпрыемстваў і устаноў", які быў прыняты 26 чэрвеня таго ж году, літаральна за 2 тыдні да публікацыі гэтай заметкі.
428 views14:59
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 17:40:51
#кнігібсср
Вокладка кнігі М.Перафярковіча “Што загатаўляць для продажу заграніцу”, Менск, 1929 (фота М.Нікалаеў).
546 viewsedited  14:40
Адкрыць / каментаваць
2022-07-09 16:20:32
Даведка на народнага паэта БССР Янку Купалу, падрыхтаваная органамі НКУС ў 1938 годзе (з Цэнтральнага архіва ФСБ РФ).
612 views13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-07-08 16:24:54
Павільён Друку БССР на Першай Усебеларускай сельскагаспадарчай і прамысловай выстаўке ў Менску ў 1930 годзе. Аўтар праэкта будынка - тэатральны мастак Ліпа Кроль.
567 views13:24
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 18:15:38
#савецкаябеларусь
Шапка святочнага нумара газеты “Савецкая Беларусь” №107 1925 года, прысвечанага 20-годдзю творчай дзейнасці паэта Янкі Купалы. З гэтай жа нагоды яму ў той жа час далі званне Народнага паэта.
P.S. Здаецца, што на фота Янка Купала без вусоў, але гэта не так - вусы на месцы, проста святло і рэтуш амаль сцёрлі іх след з твара.
681 views15:15
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 10:30:01
#людзібсср #чырвонаябеларусь
Сёння спаўняецца 140 год з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
Ягоны партрэт на вокладцы ілюстраванага часопіса "Чырвоная Беларусь" №17 1932 года. Гэты нумар быў прысвечаны 50-цігоддзю паэта.
694 views07:30
Адкрыць / каментаваць
2022-07-07 09:23:02
#рэчыбсср
Штамп бланка Магілёўскага раённага вайсковага камісарыята зроблены на чатырох дзяржаўных мовах БССР (беларускай, рускай, польскай і ідыш), 1932 год.
Крыніца: інстаграм магілёўскага краязнацы Алега Дзьячкова.
693 views06:23
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 20:42:25
#фалерыстыка
Жетон, выданный за 2 место по гимнастике на спартакиаде ВУЗов БССР. 1937 г.
https://kalekcyja.by/viewtopic.php?f=84&t=285
636 views17:42
Адкрыць / каментаваць
2022-07-06 15:48:32
В 1922 году в Минске открыли памятник Карлу Марксу. Постамент был оформлен цитатами из трудов сего основоположника марксизма. Рядом (на втором снимке справа) был открыт клуб имени Карла Маркса (памятник исчез в 1930-е, а здание клуба разрушено во время войны, сейчас на этом месте вход станция метро "Купаловская"). Внутренние интерьеры клуба тоже были оформлены цитатами из решений съездов РСДРП. Последнее фото - одно из заседаний в клубе в середине 1920-х. Слева сидит Николай Голодед - председатель СНК БССР. Впереди на столе лежит его портфель :) Вот так вот, по простому.
645 views12:48
Адкрыць / каментаваць