Get Mystery Box with random crypto!

Падумалася тут, што БССР за ўвесь перыяд свайго існавання мена | Беларускі піонэр

Падумалася тут, што БССР за ўвесь перыяд свайго існавання менавіта ў фармаце савецкай сацыялістычнай рэспублікі фармально была незалежнай краінай сумарна каля чатырох гадоў.
Першы перыяд у два з паловай гады: з 31 ліпеня 1920 года (другое абвяшчэнне БССР па выніках Савецка-Польскай вайны) па 30 снежня 1922 года (уваход рэспублікі ў склад СССР).
І другі перыяд ў год з лішкам: з 27 ліпеня 1990 года (дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР, першая старонка з архіва НАРБ у якасці ілюстрацыі) па 19 верасня 1991 года, калі БССР была пераймянована ў Рэспубліку Беларусь.