Get Mystery Box with random crypto!

Гасцініца 'Еўропа' - адзін з самых вялікіх будынкаў дарэвалюцы | Беларускі піонэр

Гасцініца "Еўропа" - адзін з самых вялікіх будынкаў дарэвалюцыйнага Мінска, які цэлым дастаўся ў спадчыну новым савецкім уладам і праіснаваў без змены функцыянальнага прызначэння да разбурэння нямецкімі налётамі ў 1941 годзе.
На гэтым шэрагу здымкаў, якія датуюцца 1925, 1933 і 1937 гадамі, можна прасачыць, як змяняўся знешні від гасцініцы ў два міжваенныя дзесяцігоддзі - рэкламная "забрудненасць" НЭПманаўскіх 1920-х змянілася знешняй строгасцю 1930-х. Таксама, наколькі дазваляюць чорна-белыя фотаздымкі, можна меркаваць, што будынак змяніў колер з светлага на больш цёмныя адценні і мабыць нейкую двухколеравую гамму.