Get Mystery Box with random crypto!

Важнае пытаньне, што да маіх вандровак Напэўна, хтось заўва | Невядомая Беларусь

Важнае пытаньне, што да маіх вандровак

Напэўна, хтось заўважыў, што ў мяне нябыта зьмяніўся фармат: я прыпыніла ездзіць па занядбанкам у лесе, а гарады сталі мільгаціць у разы часьцей.

Не магу цалкам пагадзіцца, што гэта так, але ж і запярэчваць ня стану. З надыходам халадоў я адчуваю небясьпеку без машыны недзе ў адзіноце ў глухім лесе ці на пустой дарозе.

Тым сьнежнем бліз в. Галаўцы я сустрэла воўка, таму мае страхі не такія ўжо й безгрунтоўныя. І калі яшчэ год таму я здольная была на рызык, то цяпер я ўпэўненая, што мне ёсьць, што страчваць.

Таму на перыяд халадоў мае вандроўкі сапраўды будуць толькі па насельніцкім пунктам (да прыкладу Іўе, Ліда й гд), багатым на славутасьці. А як толькі добра пацяплее й жывёлы стануць не такімі актыўнымі й небясьпечнымі, я зноўку сяду на ровар і пакачу, куды вочы глядзяць.

Дзякую за ўвагу