Get Mystery Box with random crypto!

г. Бабруйск, Магілёўская вобл., Рэспубліка Беларусь. 53.13936 | Невядомая Беларусь

г. Бабруйск, Магілёўская вобл., Рэспубліка Беларусь.
53.139360, 29.221507


«Калі б у Бабруйску больш не было б славутасьцяў, я б усё адно прыехала б у Бабруйск» - вось так я ахарактарызую Дом купчыхі Кацэнельсон (Кацнельсон; у некоторых крыніцах адрозьніваецца прозьвішча).

Ходзіць паданьне, што вядомай заможнай бабруйскай купчыхі так палюбіўся дом, які яна сустрэла ў краінах Балтыцы, што яна не пашкадавала грошаў на ягоны "пераезд". Так гэта было ці дом быў проста ўзведзены па "вобразу й падобію", але ж факт застаецца фактам: у 1912г будынак стаяў на вуліцах Бабруйску.

Амаль адразу купчыха перадала будынак паліцыі, а сама зьехала ў Санкт-Пецярбург. Неўзабаве найдыйшла акупацыя, а пасьля вызваленьня ад гнёту фашыстаў - у 1918г. - у будынку дзейнічаў Бабруйскі рэвалюцыйны камітэт.

У мірны час у будынку адкрылася бібліятэка, але ж у 2014г. вымушана была пераехаць, а будынак закрылі на рамонт.
Зараз у будынку працуе рэклямнае агенцтва "Престиж".