Get Mystery Box with random crypto!

Але ж якім бы зялёным і ўтульным ня быў горад, сучаснасьць яго | Невядомая Беларусь

Але ж якім бы зялёным і ўтульным ня быў горад, сучаснасьць ягоная мае й тлустыя мінусы:
Мілым габрэйскім будыначкам катастрафічна патрабуецца рэстаўрацыя - стан архітэктурнай спадчыны вельмі сумны;
Акрамя ўжо дрэнна-звычнай рэклямы й шыльд (кшталту здымкаў 7,9) горад уразіў вулічным гандлем (здымак 8). Як на шляху да рынку па цудоўнай пехаходнай частцы вуліцы Дзяржынскага, так і прам насупраць славутага дворыка Порт-Артура...
І хаця ў горадзе маюцца зьезды з ходнікаў, трэба адзначыць, што на пераходах проста жахлівы стан дарог: вада копіцца прам там, дзе трэба ступаць, таму ў даждлівае надвор'е ўсе пераўтвараюцца ў кенгуру. І, можа, я так бы й не зьвярнула на тое ўвагі, але ж бача рэзанула сітуацыя з жанчынай на кастылях, якая намагалася перайсьці дарогу, але ж вымушана была шаркаць па лужынам.

Варта ехаць у Бабруйск упершыню? Так.
Ці паеду туды яшчэ раз, ведаючы, што нічога з маіх заўваг ня выправілі? Наўрад ці.